Эканоміка22

Нацбанк: Жорсткасць падыходаў да правядзення грашова-крэдытнай палітыкі будзе ўзмоцнена

Нацыянальны банк Беларусі ў 2014 годзе не будзе змякчаць грашова-крэдытную палітыку на фоне дасягнутых дамоўленасцяў у частцы прыцягнення неабходных аб'ёмаў знешніх пазычанняў для папаўнення дзяржаўных золатавалютных рэзерваў, «наадварот, жорсткасць падыходаў да яе правядзення будзе ўзмоцнена».

Адпаведныя рашэнні прыняты на пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка 3 студзеня, паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.

Так, рэалізацыя мер па павышэнні эфектыўнасці банкаўскага крэдытавання дазволіць у I квартале гэтага года абмежаваць прырост патрабаванняў да эканомікі на ўзроўні да 0,7% у сярэднім за месяц. Такія тэмпы крэдытавання адпавядаюць гадавому прагнозу, дазваляюць забяспечваць неабходнае развіццё эканомікі без негатыўнага ўплыву на макраэканамічную збалансаванасць.

«Жорсткасць падыходаў да рэфінансавання банкаў з боку Нацыянальнага банка таксама будзе ўзмацняцца, стымулюючы банкі забяспечваць правядзенне актыўных аперацый строга ў адпаведнасці з наяўнымі рэсурснымі магчымасцямі», — адзначылі ў Нацбанку.

Стаўка рэфінансавання ў студзені 2014 года захаваецца на ранейшым узроўні, а «надалей яе змяненні будуць ажыццяўляцца ў залежнасці ад дынамікі інфляцыі і сітуацыі на фінансавым рынку і насіць плаўны характар».

«Пры гэтым базавым прынцыпам працэнтнай палітыкі ў 2014 годзе застанецца падтрыманне даходнасці па рублёвых інструментах, якая перавышае даходнасць захоўвання сродкаў у замежнай валюце і забяспечвае надзейную абарону зберажэнняў ад інфляцыі. У сваю чаргу, гэта будзе садзейнічаць умацаванню даверу да нацыянальнай валюты і дэдаларызацыі эканомікі», — адзначаецца ў каментары.

Як запэўнівае Нацбанк, сёлета працягнецца правядзенне курсавой палітыкі, якая забяспечвае фарміраванне абменнага курсу беларускага рубля на аснове попыту і прапановы. Пры гэтым Нацыянальны банк «не дапусціць рэзкіх ваганняў курсу, згладжваючы іх сваімі інструментамі».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць