Грамадства55

Мінгарвыканкам паабяцаў падняць даплаты супрацоўнікам «хуткай» да 845 тысяч

У камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама адзначылі, што ўсім супрацоўнікам службы хуткай медыцынскай дапамогі, якія працуюць па кантракце, прызначана штомесячная надбаўка да службовага акладу ў памеры 50%.У 2014 годзе яна будзе павялічана. У прыватнасці,

даплата лекарам і фельчарам, якія выязджаюць па выкліку самастойна, будзе павялічана да 6,5 базавай велічыні.

У камітэце па ахове здароўя таксама адзначылі, што

ствараецца камісія, якая разгледзіць пытанні, выкладзеныя ў звароце медработнікаў ў адрас адміністрацыі Гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. Гэты зварот быў накіраваны 3 студзеня.

Нагадаем, подпісы пад петыцыяй работнікаў «хуткай дапамогі» да Лукашэнкі і міністра аховы здароўя Васіля Жарко збіраліся на інтэрнэт-пляцоўцы change.org. За два дні петыцыю, аўтары якой патрабавалі прадаставіць дадатковыя гарантыі медыцынскім работнікам, падпісала звыш пяці тысяч чалавек.

Акрамя таго, ініцыятары звароту апошнія дні актыўна зьбіралі подпісы непасрэдна сярод работнікаў сталічнай службы «хуткай дапамогі». Таксама збор подпісаў прайшоў у Брэсце і Баранавічах.

Аўтары звароту дамагаліся прыняцця закона «Аб хуткай медыцынскай дапамозе» і прапаноўвалі павысіць аклады работнікам «хуткай дапамогі» мінімум удвая.

Таксама яны патрабавалі, каб у заканадаўстве з'явіліся палажэнні аб забеспячэнні бяспекі медыцынскіх работнікаў, аб жыллёвых гарантыях, пенсійным забеспячэнні, страхаванні медыкаў ад няшчасных выпадкаў на працы на суму, якая можа пакрыць паўнавартаснае лячэнне, рэабілітацыю або шкоду сваякам у выпадку смерці медработніка.

У ліку патрабаванняў таксама была забарона на працу, калі медык апынуўся адзін у брыгадзе, узмацненне адказнасці ў выпадку нападу на супрацоўнікаў хуткай медыцынскай дапамогі

падчас выканання імі абавязкаў і стварэнне ў рэгіёнах навучальных баз для адпрацоўкі практычных навыкаў.

Увечары 7 студзеня петыцыя была знятая з сайту без тлумачэння прычын. Перад закрыццём доступу да петыцыі ініцыятар кампаніі Аляксей Іпатаў пакінуў паведамленне: «На жаль, мы вымушаныя закрыць пэтыцыю. Дзякуй, што падтрымлівалі нас ».

8 студзеня прадстаўнікі камітэта па ахове здароўя і станцыі хуткай меддапамогі сустрэліся з ініцыятарамі збора подпісаў, а Віталь Агеенка, які быў адным з арганізатараў зварота медыкаў, быў адпраўлены ў адпачынак за свой кошт.

Пра гэта паведамілі ў чацвер у дыспетчарскай службе 4-й падстанцыі хуткай меддапамогі Мінска.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера9

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Усе навіны →
Усе навіны

Падрыхтоўка да сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце прыпыненая2

У Туркменістане цяжарная жанчына памерла, бо яе аўтамабіль не пусцілі праз картэж Бердымухамедава10

Былы кіраўнік Рэчыцы трапіў у СІЗА3

Са снежня ў Беларусі запрацуе «фінансавы маркетплэйс» з акцыямі і аблігацыямі дзяржаўных прадпрыемстваў7

У Еўропе ў адзін дзень загарэліся два НПЗ, якія атрымліваюць расійскую нафту2

У Ляхавічах пахваліліся копіяй гістарычнага замка, якая мусіць прыцягнуць турыстаў — чатыры будкі больш нагадваюць прыбіральні12

«Скажы, што ты адмовілася ад мяне». Палітэмігранты расказалі, як іх сем'і жывуць у Беларусі пад ціскам сілавікоў3

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік7

На фронце забілі сына аднаго з самых няўдалых камандзіраў расійскай арміі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера9

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць