Грамадства1717

Затрыманы Анатоль Лябедзька, яго чакае суд

Пра гэта ў сваім Фэйсбуку напісала актывістка Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Аксана Крышчановіч.

Лідара АГП затрымалі раніцай каля гаража, ён збіраўся ехаць у офіс партыі, што знаходзіцца каля Камароўкі.

Нагадаем, што раней Лябедзька заяўляў, што будзе сёння, 12 студзеня, а 12-й працягваць збор подпісаў у цэнтры горада, на плошчы Якуба Коласа, за адстаўку ўрада і за адмену пошліны на допуск аўто да руху.

«Я гатовы дапамагчы ў справе самаарганізацыі тым, каго цяперашняя сістэма і палітыка не проста дасталі (такіх у краіне большасць), а хто гатовы рэальна нешта рабіць, а не толькі скуголіць і скардзіцца самому сабе на кухні», — напісаў 9 студзеня А. Лябедзька ў сваім Фэйсбуку.

Дарэчы, па законе збор подпісаў не патрабуе нейкіх узгадненняў і атрымання дазволаў ва ўладаў.

Перад 16:00 Анатоль Лябедзька на сваёй старонцы ў фб паведаміў, што знаходзіцца ў міліцыі.

«Я ў апорным», — напісаў ён. «Я ў Савет [відаць, аддзяленне міліцыі ў Савецкім раёне] Ну і вонь тут Апорны», — дадаў ён у наступным допісе.

Ён пасля паведаміў, што знаходзіцца ў апорным пункце міліцыі Савецкага раёна Мінска, што па зав. Якуба Коласа, 15, корп. 2. За правядзенне 5 студзеня ў Мінску збору подпісаў за адмену аўтапошліны на яго складзены пратакол на падставе п. 3 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў). Санкцыі гэтага артыкула цягнуць накладанне штрафу ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь ці адміністрацыйны арышт, паведамляе БелаПАН.

Лябедзька таксама сказаў, што суд над ім прызначаны на 15 студзеня ў судзе Савецкага раёна. 

***

Нагадаем, лідар АГП быў затрыманы ў Мінску сёння раніцай. Ён выйшаў з дома і накіраваўся ў гаражны кааператыў па машыну, пасля чаго раздаўся званок па дамафоне і мужчынскі голас паведаміў жонцы Лябедзькі пра яго затрыманне. Дзе цяпер знаходзіцца палітык, невядома. Яго тэлефон не адключаны, але на званкі ён не адказвае. 

Cёння ў 12 гадзін каля сталічнага Камароўскага рынку Лябедзька меў намер зноў збіраць подпісы ў падтрымку адмены аўтапошліны і адстаўкі ўрада. Тыдзень таму Лябедзька, а таксама сустаршыня кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка таксама каля Камароўскага рынку збіралі подпісы. Пры гэтым за іх дзеяннямі назірала беспрэцэдэнтная колькасць супрацоўнікаў міліцыі і спецслужбаў, якія, аднак, не перашкаджалі падзеям.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера10

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ўсё, за што бярэцца Лукашэнка, правальваецца23

Падрыхтоўка да сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце прыпыненая2

У Туркменістане цяжарная жанчына памерла, бо яе аўтамабіль не пусцілі праз картэж Бердымухамедава10

Былы кіраўнік Рэчыцы трапіў у СІЗА3

Са снежня ў Беларусі запрацуе «фінансавы маркетплэйс» з акцыямі і аблігацыямі дзяржаўных прадпрыемстваў7

У Еўропе ў адзін дзень загарэліся два НПЗ, якія атрымліваюць расійскую нафту2

У Ляхавічах пахваліліся копіяй гістарычнага замка, якая мусіць прыцягнуць турыстаў — чатыры будкі больш нагадваюць прыбіральні12

«Скажы, што ты адмовілася ад мяне». Палітэмігранты расказалі, як іх сем'і жывуць у Беларусі пад ціскам сілавікоў3

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера10

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць