Здарэнні1111

Збеглы салдат штык-нажом моцна парэзаў прадаўшчыцу крамы

У Брэсце салдат тэрміновай службы са штык-нажом напаў на прадаўшчыцу.

Пра гэта паведаміла старшы інспектар аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Дэпартамента аховы МУС Алена Ярмалінская.

Інцыдэнт адбыўся 19 студзеня ў 23.05 у краме на вуліцы Ковельскай.

Прадаўшчыца патлумачыла супрацоўнікам дэпартамента аховы, якія прыбылі на месца здарэння, што невядомы хлопец у бруднай вопратцы зайшоў у гандлёвую залу, хутка і неахайна стаў складваць прадукты і алкаголь у пакеты.

Калі жанчына пацікавілася, ці ёсць у пакупніка грошы, ён накінуўся на яе. Зламыснік нанёс ёй пранікальнае нажавое раненне грудной клеткі, рэзаныя раны тулава, шыі, галавы, зламаў руку і збег.

У выніку хлопец быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў закінутым доме на вуліцы Вузкай. «Штык-нож быў схаваны за блокам, а падазраваны нават не спрабаваў аказаць супраціў», — растлумачылі БелТА ў дэпартаменце.

Пазней стала вядома, што гэта жыхар горада Пінска, вайсковец тэрміновай службы, 17 студзеня самавольна пакінуў вайсковую частку. У дачыненні да затрыманага заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.14, п.12 ч.2 арт.139, ч.1 арт.207.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў6

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт4

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

«Даўлюся ласосем, бо на карпа не хапіла»: беларусы высмейваюць чарговы фэйк прапаганды21

З 1 студзеня ў Грузію не пусцяць без страхоўкі1

Уначы Расія ўдарыла па Адэсе, ёсць параненыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!6

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць