Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры

Кіно пад маімі вокнамі

Сяджу п’ю каву, шрайбую новы тэкст, а ў падворку зноўку кіназдымкі пачынаюцца,.. піша ў сваім блогу Сяргей Астравец

На гарадзенскіх вуліцах здымаюць новае кіно, але не зьвязанае з Горадняй. Зрэшты, невялікае ліха. Галоўнае, што здымаюць. І робяць гэта ўсё часьцей.

Мінулым разам я распачаў гэты свой тэкст словамі: «П’ю каву, а за вакном: кладуць рэйкі, ставяць на іх кінакамэру. У нашым падворку здымаюць кіно. Дачакаліся!» А ўрэшце не хапіла пораху яго напісаць, пагатоў паабяцалі, што здымкі працягнуцца…

Ужо забывацца стала, але мінула пару тыдняў, гляджу: ад самага ранку кіназдымачную пляцоўку ладзяць. Што ж: навокал камяніцы дасавецкага часу — вокны, дзьверы, краты на бальконах нестандартныя, а што яшчэ патрэбна для кіно з містычным горадам Барыславам дзесь на мяжы Расеі зь Беларусьсю? Як сказаў рэжысэр, яму спадабалася гістарычная частка, касьцёлы, рознастылёвасьць у архітэктуры.

Чакайце, вось бачу — выносяць з фургонаў юпітэры, здымачную апаратуру, рэйкі, нейкія транты… Мінакі праходзяць скрозь падворак пад парасонамі, чарапічны дах раз‑пораз макрэе, высыхае крыху, і зноўку пачынае дажджыць. Але, халера, зноўку да прыкрасьці сваёй чую праз фортку лямант п’янога дэмбеля‑дэсантніка, зноў тую ж сцэну адпрацоўваюць: былы ваяка ня можа знайсьці сабе месца ў цывільных умовах. Гэтак патлумачыў мне мінулым разам рэжысэр.

Вось так: мы марна марым, каб здымаліся гістарычныя сцэны, тым больш сцэнар сягае 1812 году, «скрыжалі д’ябла» вывезены Напалеонам з Масквы, але вымушана затопленыя ў дрыгве. А яшчэ зьдзіўляліся, што называлі «імпэрыяй зла», а дзе ляжала гэтая самая рэч?.. Абач!

Адзін з расейскіх актораў пахваліў: горад — вельмі цікавы, можна здымаць

і Аўстрыю, і Нямеччыну і Англію. А нехта дадаў — і Бэрлін, і Вену, і яшчэ нешта. Здымаць, ясна, можна, але ўсё гэта лухта. Горад, у якім пагаспадарыла грунтоўна савецкая ўлада, ужо не дацягвае нават да самога сябе. На жаль. Хаця слухаць прыемныя словы заўжды прыемна.

Мінулай восеньню рабілі ў нас кіно пра Армію Краёву, пра заходнебеларускі пасьляваенны горад. Карацей, горад, можна сказаць, быў самім сабой у гэтым выпадку. А так: то кіеўскае гета фільмуюць, то якіясьці Чаромушкі. Праўда, нейк Вільню здымалі ў сэрыяле пра 1863 год, а аднойчы нават Скарыну ў друкарні з муляжамі фаліянтаў, але даўно тое было. Да аднаго толькі пакуль не дадумаліся: здымаць у Горадні Горадню. Можа таму, што яна на саму сябе больш не падобна?

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю23

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа паведаміў, ці варта чакаць адмены санкцый ЕС следам за амерыканскімі4

Латушка: Зняцце санкцый з «Белавія» — крок у інтарэсах беларускага грамадства13

Статкевіч зноў з'явіўся на камеры, ён па-ранейшаму ў нейтральнай зоне на мяжы ФОТА3

У Беларусі +8 новых палітвязняў — у дзень вызвалення 52 чалавек3

Коўл у Вільні: Мы не будзем умешвацца ў адносіны Лукашэнкі з Пуціным3

Мінфін ЗША патлумачыў, як з «Белавія» здымуць санкцыі

МЗС Польшчы: Мы спадзяёмся, што ў наступнай групе вызваленых палітзняволеных будзе Анджэй Пачобут1

Вячорка: Яшчэ не ўсе палітвязні прайшлі мяжу

Пяць расійскіх дронаў ляцелі прамым курсам на базу НАТА ў Польшчы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю23

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць