У аэрапорце ў Дубаі (ААЭ) адбылося надзвычайнае здарэнне: кіроўца трапа не разлічыў хуткасць і заехаў у самалёт.
У выніку бортправадніца «Уральскіх авіяліній», якая чакала стыкоўкі, упала з вышыні дзевяці метраў. Дзяўчына атрымала вельмі сур'ёзныя траўмы і была неадкладна шпіталізаваная.
Самалёту прычыненыя значныя пашкоджанні і далейшыя палёты пакуль немагчымыя. Гэты самалёт павінен быў ляцець у Перм.
Каментары