Свет55

Яцанюк: Украіна даведзена да банкруцтва, такой эканамічнай катастрофы краіна не ведала

Лідар фракцыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцанюк заяўляе, што дзяржаўная казна Украіны параскрадзеная, а краіна блізкая да банкруцтва.

«Дзяржаўная казна параскрадзеная, краіна даведзена да банкруцтва», — заявіў ён на пасяджэнні пагаджальнай рады ў панядзелак.

Паводле словаў Яцанюка, напярэдадні ён сустракаўся «з пазасталымі ў Міністэрстве фінансаў» і атрымаў інфармацыю ад Нацыянальнага банка Украіны, Дзяржаўнага казначэйства, што дазваляе рабіць такія высновы.

«Я не хацеў бы зараз раскрываць лічбы неймавернага бюджэтнага дэфіцыту не да канца года, а да канца месяца, затрымкі па заробках цягам 10 дзён. Плаціць даўгавыя абавязацельствы няма чым», — сказаў Яцанюк.

Лідар «Бацькаўшчыны» мяркуе, што цяпер трэба сфармаваць Кабмін, які змог бы правесці «вельмі непапулярныя, але адзіна правільныя» рашэнні для паляпшэння сітуацыі.

«Нам трэба на працягу бліжэйшых сутак сфармаваць урад, узгадніць яго з людзьмі на Майдане, і ісці працаваць», — падкрэсліў ён. Яцанюк падкрэсліў, што сітуацыя ва Украіне вельмі цяжкая.

«Такой эканамічнай і палітычнай катастрофы Украіна не ведала за ўсю гісторыю сваёй незалежнасці», — адзначыў ён.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія27

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Пры гродзенскай трасе каля Валожына можна рэгулярна назіраць за статкам зуброў ВІДЭА

Іран за месяц вайны нарасціў экспарт нафты, адначасова абмежаваўшы канкурэнтаў3

Да чаго прывядзе зняцце санкцый ЗША з калію і банкаў12

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт Бі-бі-сі. Ці то ўвесь, ці то толькі Рускай службы6

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць змены сістэмы галасавання, калі на выбарах у Венгрыі зноў пераможа Орбан9

У Беларусі заўважылі машыну з прапагандай расійскай вайны7

У Свіслачы аўтобус упаў на кіроўцу, калі той яго рамантаваў

Студэнтаў з Таджыкістана ў Магілёўскім універсітэце папярэдзілі пра смяротнае пакаранне за тэрарызм2

Трамп прыгразіў разбамбіць дазвання Іран, калі не будзе прагрэсу на перамовах10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія27

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць