Здарэнні1616

У Мінску ад «маркі» з перадозам памёр 24-гадовы хлопец, яго сябар-праграміст — у Навінках

Чарговую смерць ад перадазіроўкі «маркамі» зафіксавалі сталічныя праваахоўнікі. На гэты раз ад гэтай разнавіднасці папулярных «спайсаў» у Першамайскім раёне горада памёр 24-гадовы мінчанін, паведамілі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама.

Малады чалавек адпачываў у кампаніі двух прыяцеляў і дзяўчатаў. Адзін з іх, малады IT-шнік, прапанаваў замовіць па інтэрнэце партыю «марак» — іх дылеры па-ранейшаму пазіцыянуюць як «легальныя». Спажылі іх усё чацвёра. Але неўзабаве праграмісту, які набыў псіхатроп, стала дрэнна, і ён у неадэкватным стане выбег на вуліцу. Следам пабеглі адзін з хлопцаў і дзяўчына, якія тут жа выклікалі таварышу брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі. Зараз пацярпелы знаходзіцца на лячэнні ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках.

Калі пара вярнулася ў кватэру, іх 24-гадовы сябар ужо не падаваў прыкмет жыцця. Як высветлілася, малады чалавек памёр ад перадазіроўкі. Зараз па гэтым факце праводзіцца праверка.

Смерці пад капірку

Начальнік упраўлення па наркакантролі і процідзеяння гандлю людзьмі МУС Беларусі Мікалай Карпянкоў распавёў, што ўсе апошнія выпадкі смерцяў ад перадазіроўкі сінтэтычнымі наркотыкамі здарыліся пасля ўжывання сіне-зялёнай «маркі» з выявай д'ябла.

На яе нанесены за ўсё 0,0234 грама таго ж сінтэтычнага рэчыва, якое змяшчаецца ў «спайсе». Устаноўлена, што ў дзяўчыны-першакурсніцы, якая памерла ад перадазіроўкі ў ноч на 14 лютага, быў рэактыўны ацёк мозгу.

Марку кладуць пад язык, і пад яе уздзеяннем настае настолькі моцная эйфарыя, якая здольная выклікаць ацёк мозгу. Тую ж сіне-зялёную «марку» ўжываў малады чалавек, які памёр ад моцных парэзаў, калі пад уздзеяннем наркотыку кінуўся ў акно.

Аказваецца, уздзеянне адной такой «маркі» ў 100 разоў перавышае ўздзеянне гераіну.

Ва ўпраўленні па наркакантролі і процідзеяння гандлю людзьмі МУС адзначаюць, што зараз асноўнымі распаўсюднікі гэтых сінтэтычных наркотыкаў з'яўляюцца наркаманы — яны прадаюць «маркі» і «спайс», каб зарабіць на новую «дозу» для сябе.

 «Амаль у 60% затрыманнях асноўным наркотыкам з'яўляюцца «спайс». З 1300 крымінальных спраў за наркотыкі 800 — з нагоды курыльных сумесяў. Колькі трэба, каб яшчэ памерла маладых здаровых людзей, каб моладзь зразумела: з'ясі гэтую марку — памрэш?» — абурыўся Мікалай Карпянкоў.

Каментары16

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін9

Грамадстваабноўлена9

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай атрымаў доступ да прамысловых сакрэтаў Германіі праз экспарт рэдказямельных металаў4

У Англіі па памылцы вызвалілі гвалтаўніка 14‑гадовай дзяўчынкі4

Шатдаўн у ЗША: пакуль урад паралізаваны, Пентагону ахвяравалі 130 мільёнаў долараў на зарплаты вайскоўцам4

Штучны інтэлект дапамог даследчыкам вылічыць забойцу са знакамітага фотаздымка «Апошні яўрэй з Вінніцы»18

Аляксандр Лукашук: «Сорамна за Амерыку, балюча за Украіну, шкада Беларусі»23

Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша2

«Нашых дзяцей з дзяцінства прывучалі да трансгендарных лялек». Шпілеўская знайшла карысць ад заходніх санкцый17

Нятаннае паліто беларускага брэнду сапсавалася за 20 хвілін праз вільготнасць на вуліцы8

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін9

Грамадстваабноўлена9

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць