Рашэнне Пуціна спыніць вучэнні Заходняй і Цэнтральнай вайсковых акруг і вярнуць у войскі ў месцы дыслакацыі азначае, што ўварвання на ўсход Украіны не адбудзецца, мяркуе былы дарадца прэзідэнта Расіі Андрэй Іларыёнаў. Ён піша ў сваім блогу: «Але ж [Пуцін] заслужыў-такі на помнік ад украінцаў — за рэдкае па хуткасці і эфектыўнасці згуртаванне ўсёй нацыі перад абліччам замежнага ворага».
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары