Вальфовіч упэўнены, што савецкая вайсковая тэхніка ў Беларусі праслужыць яшчэ гадоў з 20
Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч падчас праверкі адной з часцей 72‑га вучэбнага цэнтра пад Барысавам расказаў, як у Беларусі праводзіцца мадэрнізацыя вайсковай тэхнікі, піша БелТА.

Вольфовіч падкрэсліў, што савецкая тэхніка першапачаткова стваралася з вялікім запасам трываласці. Значная яе частка дасталася Беларусі ў спадчыну ад Беларускай вайсковай акругі, што існавала ў СССР.
«Некаторыя ўзоры 1986, 1988 года, ёсць і старэйшыя. Але мы бачым, як тэхніка захоўваецца. Я думаю, яна яшчэ гадоў 20 праслужыць», — упэўнены вайсковы чыноўнік.
Ён мае на ўвазе танкі і баявыя машыны пяхоты, якія маюць значны рэсурс трываласці і добра паддаюцца абнаўленню. Авіяцыя ж — справа іншая:
«Мадэрнізаваць самалёты, якія састарэлі, — гэта няправільнае рашэнне. Таму мы набываем новыя самалёты Су-30СМ2, што адпавядаюць усім сусветным стандартам».
Паводле слоў дзяржсакратара Рады бяспекі, уся тэхніка, якая мела ў гэтым патрэбу, прайшла рамонт. Акрамя таго, амаль на ўсіх танках і БМП узбраенне было перааснашчана і мадэрнізавана. Так, танкі Т-72Б даведзены да ўзроўню Т-72Б3: у іх цалкам абноўлены комплекс узбраення і ўсталяваныя сучасныя беларускія прыцэлы «Сасна», якія, маўляў, не саступаюць замежным аналагам і карыстаюцца попытам за мяжой.
Акрамя асноўнай брані, танкі цяпер абсталёўваюцца дадатковымі ахоўнымі экранамі — так званымі «маскамі» — для супрацьдзеяння беспілотнікам, а таксама сродкамі радыёэлектроннай барацьбы.
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары