Увечары 10 сакавіка на адной з вуліц Жлобіна ў ДТЗ трапілі адразу чатыры аўтамабілі.
Паводле аўтара відэа, здарэнне адбылося ў 18.30.
Увага! На відэа прысутнічае ненарматыўная лексіка.
У выніку аварыі дзве машыны сутыкнуліся бамперамі і вылецелі на тратуар. Яшчэ два аўтамабілі засталіся на праезнай частцы.
На месца здарэння выязджалі ратавальнікі і супрацоўнікі ДАІ, якія высвятлялі абставіны здарэння. Пра пацярпелых пакуль нічога не вядома.
Каментары