Грамадства66

Копію крыжа Еўфрасінні Полацкай сёння ўсяго на 10 гадзін пакажуць у Мінску

Найвялікшая духоўная праваслаўная святыня Беларусі — копія Крыжа Еўфрасінні Полацкай — сёння толькі на адзін дзень будзе паказана жыхарам і гасцям Мінска.

Рэліквію прывезлі спецыяльна для выставачнага праекта «Дзесяць вякоў мастацтва Беларусі», які пачынае працу ў Нацыянальным мастацкім музеі.

Крыж у суправаджэнні манашак Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра прыбыў у сталіцу 26 сакавіка. Доступ да яго ўсіх жадаючых адкрыюць па блаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі Паўла.

Зірнуць на рэліквію можна будзе з 11.00 да 21.00. Увесь гэты час Крыж будзе знаходзіцца пад наглядам манашак.

Крыж прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай быў у Мінску ў 2010 годзе падчас урачыстасцяў у Свята-Духавым кафедральным саборы ў гонар 75-годдзя з дня нараджэння Уладыкі Філарэта, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі.

Напрастольны Крыж створаны паводле заказу прападобнай Еўфрасінні Полацкай для Спаскага манастыра ў Полацку майстрам Лазарам Богшам у 1161 годзе. У яго былі ўкладзеныя найвялікшыя святыні — часціца Дрэва Крыжа Гасподняга з кропляй Крыві Збаўцы, часціцы камянёў Магілы Гасподняй і грабніцы Божай Маці, часціцы мошчаў першамучаніка архідыякана Стэфана, велікамучаніка і доктара Панцеляймона і кроплі крыві велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага.

У 1929-м рэліквія разам з іншымі музейнымі прадметамі была перавезена ў Магілёўскі музей у пакой-сейф. Ён загадкава знік у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны.

У 1992 годзе ў ходзе святкавання 1000-годдзя Полацкай епархіі было вырашана ўзнавіць святыню. Праца была даручана брэсцкаму мастаку-ювеліру Мікалаю Кузьмічу, які засвоіў складаную тэхніку перагародкавай эмалі. Праца працягвалася 5 гадоў, пры гэтым выкарыстоўваліся такія ж матэрыялы, тэхніка і ўпрыгажэнні, што і некалі Лазарам Богшам. Уладыка Філарэт даставіў з Ерусаліма часціцы тых жа хрысціянскіх рэліквій.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц5

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць