Пра гэта А. Лукашэнка заявіў у часе наведвання Дзяржынска.
Старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра падрабязна праінфармаваў аб работах, што праводзяцца ў сельскай гаспадарцы, праблемных пытаннях.
«Хачу, каб вы ўсё мелі на ўвазе, што сёлета ніхто вам грошай не дасць, як у мінулыя гады. Толькі пад нейкія праекты, якія будуць цікавіць дзяржаву. І не толькі таму, што ў свеце сітуацыя такая, — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка. — Пачынайце працаваць і лічыць выдаткі. Усё, што вы вырабіце, прадасце, — дзяліце. Думайце, як вы будзеце жыць і, калі трэба, нават выжываць, але толькі за кошт уласных сіл».
Каментары