Здарэнні33

Прадпрымальнік затрыманы за збыт гераіну

Барысаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі расследуецца справа ў дачыненні да індывідуальнага прадпрымальніка са Стаўбцоўскага раёна, які абвінавачваецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 328 КК (незаконныя дзеянні з мэтай збыту, набыццё, захоўванне, перавозка наркатычных сродкаў, учыненыя асобай, якая раней учыніла злачынства, прадугледжанае арт. 328 КК, у дачыненні да наркатычных сродкаў у буйным памеры, а роўна ў дачыненні да асабліва небяспечных наркатычных сродкаў).

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па спыненні каналу пастаўкі наркотыкаў з тэрыторыі Расіі ў Беларусь супрацоўнікамі наркакантролю УУС Мінаблвыканкама сумесна са спецпадраздзяленнем МУС «Алмаз» на 449-м км трасы Брэст — Мінск — мяжа РФ быў затрыманы аўтамабіль «Аўдзі-100», якім кіраваў 41-гадовы мужчына. У яго знойдзена і канфіскавана больш за 24,4 грама гераіну. Наркотык знаходзіўся ў пачку ад цыгарэт.

Устаноўлена, што затрыманы набыў асабліва небяспечны наркатычны сродак у Маскве 26 сакавіка 2014 года і з мэтай збыту прывёз у Беларусь.

Следствам правяраецца датычнасць іншых асоб да ўчыненага злачынства. Абвінавачваны ўзяты пад варту. Раней ён ужо быў судзімы за аналагічнае злачынства.

Санкцыя артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне да 13 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Спіс пунктаў выдачы шуфляў, каб дапамагчы камунальнікам чысціць дарогі і тратуары4

Сіноптыкі памянялі чырвоны на аранжавы ўзровень небяспекі

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска4

Вышыня снежнага покрыва складае ўжо да 40 см

Гарачую лінію адкрылі ў Мінску для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе

Блогер Арцём Рыбакін з жонкай Таіс зноў пераехалі — цяпер у Дубай5

У Мінскім раёне адмянілі заняткі для некаторых вучняў

У мінскім метро скарочаныя інтэрвалы1

Мінабароны РФ пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць