Камісія Міністэрства ўнутраных спраў Украіны, якая расследавала абставіны гібелі Аляксандра Музычкі (Сашка Белага), пацвердзіла, што той застрэліўся сам.
Пра гэта гаворыцца ў заключэнні службовага расследавання абставінаў яго гібелі, апублікаваным на сайце МУС.
У прыватнасці, расследаваннем было ўстаноўлена, што Музычка сапраўды сам выпадкова стрэліў у сябе падчас затрымання, прычым праваахоўнікі дзейнічалі ў адпаведнасці з заканадаўствам.
«Па выніках службовага расследавання парушэнняў службовай дысцыпліны і іншых нарматыўна-прававых актаў, якія рэгламентуюць дзейнасць органаў унутраных спраў у дзеяннях работнікаў ГУБАЗ МУС Украіны не ўстаноўлена», — сказана ў дакуменце.
Таксама члены камісіі рэкамендавалі скончыць службовае расследаванне і лічыць непраўдзівымі звесткі, якія прывялі да адкрыцця расследавання.
Каментары