Грамадства66

Ярмошына: Для паспяховага чалавека няма стымулу станавіцца дэпутатам

Я не памяняла сваё меркаванне і сапраўды лічу, што ад сельскіх саветаў трэба адмаўляцца, што мясцовае самакіраванне можна выконваць іншымі спосабамі», — заявіла ў інтэрв`ю БелаПАН старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

«Ну давайце абіраць старшыню сельсавета, ён і будзе той абраны мэр, тое самае мясцовае самакіраванне. Прынамсі, конкурс на такую пасаду будзе», — лічыць яна.

Паводле слоў Ярмошынай, пасада старшыні сельсавета «наўрад ці з`яўляецца зайздроснай, за выключэннем нейкіх курортных зон, дзе зямля прывабная». «А ў звычайнай глыбінцы, даволі дэпрэсіўных месцах, зарплата невялікая, адказнасць жа высокая», — адзначыла кіраўнік ЦВК.

«Думаю, ад сельскіх і пасялковых саветаў трэба адыходзіць, бо ўсе тыя людзі, якія абіраюцца ў гэтыя саветы, большай часткай і так працуюць на пасадах кіраўнікоў, гэта значыць абавязаныя ў той ці іншай меры дапамагаць выбаршчыкам», — сказала яна.

Ярмошына адзначыла, што цяпер нізкая прывабнасць мясцовых саветаў праяўляецца ў вялікай колькасці безальтэрнатыўных акруг.

«Дэпутаты мясцовых саветаў — гэта проста малапрывабныя пасады. Бо статус дэпутата нічога, акрамя працы, не цягне для будучага народнага абранніка. Для паспяховага чалавека няма стымулу станавіцца дэпутатам», — мяркуе яна.

Паводле слоў кіраўніка ЦВК, у сталіцы статус дэпутата Мінгарсавета хоць матэрыяльна не прыцягвае, але гэта ўсё-такі прэстыж, магчымасць нейкім чынам садзейнічаць бізнесу, дзейнасці структуры або прадпрыемства, дзе працуе сам дэпутат. «Гэта можа быць яго кар`ерны рост. А ў сельскай мясцовасці ніякіх кар`ерных перспектыў статус дэпутата не дае», — заявіла Ярмошына.

Яна таксама адзначыла, што аб вылучэнні кандыдатаў у мясцовыя саветы турбуецца ў тым ліку і ўлада.

«Трэба паглядзець на рэчы рэальнымі вачыма і не рабіць выгляд, што гэта ў нас па волі народа пабеглі вылучацца па выбарчых акругах. Не, таму што мясцовая ўлада паклапацілася, не разлічвала на грамадзян, падабрала людзей, перагаварыла з кожным з іх, папрасіла вылучыцца тым ці іншым спосабам. А можа быць, і працоўныя калектывы папрасілі кіраўнікоў прадпрыемстваў вылучыць людзей. Калі б гэтага не было зроблена, калі б усе сядзелі і чакалі каля мора надвор`я, то маглі б быць наогул пустыя выбарчыя акругі», — сказала Ярмошына.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай3

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі сёння некаторыя выйшлі пратэставаць супраць блакіровак інтэрнэту5

Ці можа настаўнік ігнараваць паведамленні ў бацькоўскім чаце?1

Зяленскі: Расія тройчы здымала авіябазы ЗША ў Саудаўскай Аравіі перад ударам Ірана2

Гэты малавядомы востраў трапіў у топ месцаў для падарожжаў у 2026 годзе1

Драўляны канструктывізм пад коўш: у Гродне знішчылі адзін гістарычны дом і ўзяліся за другі5

Прапагандыстка з энтузіязмам рыхтавалася затрымліваць з ГУБАЗіКам анархістаў, але атрымала іншае заданне12

Дзяўчына з Масквы апісала, як яе дастаў у самалёце «п’яны мужык з СВА». Ёй параілі, што рабіць4

Іран знішчыў самалёт ЗША за 500 мільёнаў даляраў10

Гледачы Тэатра лялек сыходзяць, не дагледзеўшы спектакля. Чаму?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай3

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць