Улада99

Кіраўнік спецназа «Альфа» прызначаны намеснікам старшыні КДБ

Кіраўнік спецназа КДБ «Альфа» палкоўнік Алег Чарнышоў – гэта зусім не «бык-­качок». А адзін з наймацнейшых інтэлектуальна сілавікоў.

Шмат гадоў ён займаўся праблемамі тэрарызму, узначальваў Антытэрарыстычны цэнтр, быў намеснікам начальніка Інстытута нацыянальнай бяспекі, кандыдат юрыдычных навук.

Сёння Лукашэнка прызначыў Чарнышова намеснікам старшыні КДБ. Як адзначала некалі Святлана Калінкіна, кіраўнікі «Альфы» мяняюцца значна радзей за старшынь КДБ.

Байцы «Альфы» забяспечваюць фізічную абарону і бяспеку беларускага кіраўніцтва і высокіх замежных гасцей. У новыя абавязкі таксама ўвайшла барацьба з незаконным вывазам каштоўных металаў, матэрыяльных і гістарычных каштоўнасцяў за межы краіны.

Пры стварэнні «Альфы» перавага аддавалася афіцэрам-афганцам, вэдэвэшнікам, прафесійным спартоўцам. Цяпер вышэйшая адукацыя і служба ў войску абавязковая для кандыдатаў. Таксама ўвага надаецца здольнасці выносіць вялікія псіхалагічныя і фізічныя нагрузкі. Узрост байцоў — 30-35 гадоў.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец4

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

25‑гадовая іспанка два гады змагалася за права на эўтаназію пасля групавога згвалтавання і інваліднасці. І ўрэшце перамагла15

У Нідэрландах, верагодна, знайшлі парэшткі д’Артаньяна. Што вядома

Найлепшая рэклама амерыканскай авіяцыі. Як амерыканскі знішчальнік ухіліўся ад іранскай ракеты ВІДЭА2

Ізраільскім ударам забіты камандуючы вайскова-марскімі сіламі КВІР2

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец4

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць