Улада22

Улады маглі рыхтаваць для арганізатараў Плошчы смяротнае пакаранне

Удзельнікам акцыі 19 снежня 2010 г. пагражалі абвінавачванні, якія прадугледжваюць 15-гадовыя тэрміны арышту і вышэйшую меру пакарання.

Пра тое, што ўлады рыхтавалі правакацыі супраць беларусаў, якія выйшлі на Плошчу, сведчаць словы Мікалая Аўтуховіча. Палітвязень выйшаў на волю пасля больш як пяцігадовага тэрміну, праведзенага за кратамі. Як сказаў Аўтуховіч, яго хацелі абвінаваціць ва ўвозе партыі зброі ў Беларусь. Ён упэўнены, што ўлады хацелі звязаць гэта з будучай Плошчай. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч распавёў аб наступствах такога абвінавачвання.

«Усё залежыць ад таго, для якіх мэтаў, на думку следства, нібыта прывозілі гэтую «партыю зброі». Таму складана сказаць, якім чынам гэта маглі б кваліфікаваць. Ёсць артыкул «змова і іншыя дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Ёсць артыкул «тэрарыстычны акт», які можа быць звязаны з выкарыстаннем зброі, «дыверсія». Усе яны адносяцца да главы Крымінальнага кодэкса «Злачынствы супраць дзяржавы» і прадугледжваюць розныя віды пакаранняў. Напрыклад, «змова з мэтай захопу ўлады» караецца тэрмінам ад 8 да 12 гадоў, сам «захоп і ўтрыманьне ўлады» — ад 10 да 15 гадоў. А калі ўсе гэтыя злачынствы звязаныя са смерцямі людзей, адказнасць можа быць аж да смяротнага пакарання», — заявіў Валянцін Стэфановіч.

Праваабаронца згодны з палітвязнем Мікалаем Аўтуховічам у тым, што падобныя абвінавачванні маглі быць выкарыстаны для таго, каб ўжыць больш жорсткія рэпрэсіі ў дачыненні да ўдзельнікаў Плошчы.

«Усе гэтыя тры артыкулы цалкам маглі выкарыстоўваць. І дзеянні па захопу ўлады, і дыверсія … Цяжка сказаць, як гэта змаглі б кваліфікаваць, але, мяркую, што як мінімум, у якасці тэрарыстычнага акта дакладна. А калі б гэта звязалі са смерцямі людзей, то ў выніку цалкам маглі б прымяніць і вышэйшую меру пакарання. Я не магу дакладна казаць, таму што пра гэта трэба пытацца ў тых, хто прыдумаў гэта абвінавачванне. Калі ўявіць сабе, што на Плошчы адбыўся, напрыклад, выбух і пачалі б шукаць вінаватых, то ім магло б пагражаць смяротнае пакаранне», — сказаў праваабаронца.

Нагадаем, Плошча 19 снежня 2010 г. стала адной з самых масавых акцый беларускага народа. Каля 50 тысяч грамадзян краіны выйшлі пратэставаць супраць сфальсіфікаваных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Акцыя была жорстка падаўлена войскамі і міліцыяй.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць