Аўто55

Расія ваюе, Беларусь нясе страты: па айчынны «Джылі» выгадней ехаць у Маскву

Беларуска­-кітайскае прадпрыемства «Белджы» працягвае выпуск новых мадэляў легкавікоў «Джылі». Гэтыя машыны разглядаюцца ў якасці альтэрнатывы вырабам расійскага аўтапрама. Аднак сёння на рынку склалася дзіўная сітуацыя: новы «Джылі» беларускай зборкі танней набыць у Расіі, чым у Беларусі. 

Значная розніца

Цэны на новыя легкавікі з Барысава ў Мінску істотна адрозніваюцца ад цэн у Маскве ці Пецярбургу. Параўнанне можна правесці на прыкладзе Geely EX7 — гэтую мадэль прадаюць амаль усе аўтадылеры.

У Беларусі EX7 у камплектацыі «люкс» каштуе $20,5 тысячы. Расійскія дылеры прапануюць гэтую ж мадэль за $19 300. А машыну леташняй вытворчасці можна ўвогуле набыць за $18 тысяч. Прывабная прапанова, асабліва ўлічваючы, што новае аўто з Расіі не трэба размытняць, давядзецца сплаціць толькі ўтылізацыйны збор (каля $55 пры ўвозе фізічнай асобай для ўласнага карыстання).

У аддзеле продажаў і сэрвісу «Белджы» тлумачаць прычыну несупадзення цэнаў проста: «Расія ваюе — іх рубель таннее. Калі ў нас цэны прывязаныя да даляра, дык у Расіі ўсе цэны ў рублях».

Расія перахоплівае купцоў

Сапраўды, цягам некалькіх апошніх месяцяў расійскі рубель значна абясцэніўся. Калі б курс расійскай валюты захаваўся на ўзроўні пачатку года, Geely EX7 у Расіі каштаваў бы каля $21,1 тысячы — даражэй, чым у нас.

Падзенне рубля зрабіла прывабнай пакупку ў Расіі не толькі Geely, але і амаль любога іншага новага аўтамабіля. Часам розніца невялікая, аднак нават яна можа стаць падставай праехаць некалькі соцень кіламетраў, каб набыць аўтамабіль у расійскага дылера.

«Наша Ніва» параўнала беларускія і расійскія цэны на некалькі мадэляў новых аўто, якія летась былі самымі прадаванымі машынамі ў Беларусі.

Старшыня Беларускай аўта­мабільнай асацыяцыі Сяргей Міхневіч пацвярджае, што беларусы масава пачалі ездзіць па новыя аўтамабілі ў Расію.

Паводле эксперта, у сакавіку гэта прывяло да падзення продажаў у беларускіх аўтасалонах на 10—30%: «Такое становішча на рынку новых аўтамабіляў стварылася ў студзені­лютым, калі расійскі рубель перажыў рэзкі абвал. Аднак нельга казаць, што дэвальвацыя расійскага рубля стала адзіным фактарам танных аўтамабіляў у Расіі. Істотна, што больш за палову прадаваных у Беларусі новых аўтамабіляў збіраюцца ў Расіі. Увядзенне ўтылізацыйнага збору, які сплачваецца двойчы — і расейцамі, і беларускім дылерам, — значна падняло цану на аўтамабілі. Нельга забываць і пра падатак на даданую вартасць, які ў Расіі ніжэйшы за беларускі на 2%».

Усё вернецца на месцы

Аднак Міхневіч упэўнены, што, нягледзячы на існуючае становішча, сітуацыя з цэнамі на новыя машыны ў Беларусі і Расіі неўзабаве мусіць стабілізавацца.

Расійскія аўтадылеры ў сакавіку ўжо паднялі цэны на 3­-5%, і не выключана, што неўзабаве яны правядуць яшчэ адно павышэнне цэнаў на 5­-10%.

«Але нельга казаць, што сітуацыя на беларускім рынку новых аўтамабіляў цяжкая. У параўнанні з першым кварталам 2013 года за аналагічны перыяд 2014 года было прададзена на 50% больш новых аўтамабіляў», — падсумоўвае эксперт.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць