Здарэнні22

Крымінальныя справы ў Вілейцы

Яўгена Сінілу праводзілі з пасады з кветкамі.

«У райвыканкаме правялі ператрус з удзелам спецназа. Мэра выводзілі ў кайданках», — прыйшло паведамленне ад чытача з Вілейкі некалькі тыдняў таму.

Акурат тады ў раён прызначылі новага кіраўніка — Віктара Ката. Але былы мэр Яўген Сініла неўзабаве з’явіўся на публіцы — здаровы і без кайданкоў.

Аказалася, арыштаваць не арыштавалі, а вось справу крымінальную завялі — за злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Па інфармацыі Следчага камітэта, будаваў сабе дом за кошт дзяржавы. Мясцовыя арганізацыі перавозілі матэрыялы па вусным загадзе, а будаўнікі ў працоўны час «шабашылі» на мэравай фазэндзе — без афармлення дамоваў аб аплаце. Цяпер праводзіцца фінансава­-эканамічная экспертыза, каб вызначыць суму шкоды.

Ужо вялося расследаванне, калі Яўген Сініла атрымаў ад кіраўніка Міншчыны Сямёна Шапіры грамату і грашовую прэмію. «Ён адзін са найстарэйшых работнікаў кіраўнічага корпуса, і сур’ёзных падстаў для таго, каб перапыніць з імі працоўную дзейнасць, не было», — заявіў Шапіра, назваўшы ініцыятарам сыходу з пасады самога Сінілу. Цяпер, у святле новых падзей, звальненне не здаецца выпадковым. Сініла, між іншым, узначальваў раён з чэрвеня 2001 года.

А з 1 лютага на працы няма дырэктара вілейскага вопытнага лясгаса Паўла Касяка — арыштаваны. «Крымінальная справа расследуецца па фактах крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры. Накладзены арышт на маёмасць абвінавачванага. Прыменена мера стрымання — заключэнне пад варту», — пракаментавала прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Павел Касяк. Фота peramoga.by.

Што можа скрасці ляснік? Вядома ж, лес. Пра гэта гавораць і ў самой Вілейцы. Справа нібыта тычыцца дома ці некалькіх дамоў, якія будаваліся з мясцовага лесу. Павел Касяк — паважаны ў горадзе чалавек. Яго, дарэчы, назвалі «Чалавекам года Міншчыны — 2010». А цяпер можа адправіцца за краты ад 3 да 10 гадоў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Іран падрыхтаваўся да баёў з амерыканскім дэсантам за востраў Харк9

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне1

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём12

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць