Свет55

У Расіі ўжо прыдумалі, за што ўвесці санкцыі супраць украінцаў

Грамадская палата Расіі прапануе ўвесці санкцыі ў дачыненні да ўкраінскіх дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, у чыіх закліках нібыта магла быць дыскрымінацыя рускамоўных.

Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у пятніцу ГП заяве па выніках грамадскіх слуханняў па пытаннях абароны правоў чалавека нва Украіне.

У дакуменце падкрэсліваецца «недапушчальнасць прымянення неадэкватных сілавых мер у дачыненні да грамадзянскага насельніцтва паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў Украіны»

Таксама Грамадская палата Расіі заклікае сусветную супольнасць рашуча асудзіць «масавыя парушэнні правоў асобы і злачынныя гвалтоўныя дзеянні» ўрада Украіны ў дачыненні да ўдзельнікаў акцый пратэсту на паўднёвым усходзе Украіны.

На слуханнях абмяркоўваліся прамежкавыя вынікі праваабарончага маніторынгу ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах Украіны, заснаванага, паводле заявы, на выніках працы камітэта ў абарону правоў асобы ва Украіне, рабочай групы ГП па маніторынгу сітуацыі ў гэтай краіне, на аналізе зваротаў грамадзян у каардынацыйны штаб ОП па аказанні дапамогі жыхарам Украіны і разглядзе «канкрэтных фактаў парушэнняў правоў грамадзян».

Удзельнікі слуханняў выступілі за пачатак рэальнага дыялогу па мірным урэгуляванні канфлікту ў паўднёва-ўсходніх абласцях Украіны з прыцягненнем міжнародных пасярэднікаў.

У ГП лічаць неабходным «накіраваць матэрыялы па фактах парушэнняў правоў грамадзян на тэрыторыі Украіны ў камісію ААН па правах чалавека», Міжнародны суд ААН, АБСЕ, іншыя міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.

Прапанавана падрыхтаваць і прыняць сумесную заяву ГП, Савета пры прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека і Упаўнаважанага па правах чалавека ў РФ для далейшага накіравання ўдзельнікам Жэнеўскага пагаднення ад 17 красавіка 2014 г. па Украіне (Расія, ЗША, ЕС, Украіна).

ГП прапанавала таксама сфармаваць спіс з ліку ўкраінскіх дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, у чыіх выступах ўтрымліваюцца заклікі дыскрымінацыйнага характару ў дачыненні да рускамоўнага насельніцтва Украіны, якія маюць дачыненне да прыняцця рашэнняў аб абмежаванні ўезду расійскіх грамадзян ва Украіну і «пра ўжыванне ваеннай сілы супраць грамадзянскага насельніцтва», «на прадмет разгляду пытання аб увядзенні ў дачыненні да іх санкцый».

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе12

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

«Белфармацыя» назвала фэйкам інфармацыю пра нібыта недахоп лекаў у краіне

У Вільні збілі журналіста Malanka Media16

Трамп заявіў, што Пуцін і Зяленскі абавязкова сустрэнуцца4

Лукашэнка павесіў адсталыя калгасы на шыі старшыням райвыканкамаў8

У Брэсце сілавікі скарысталі зброю супраць п'янага мужчыны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе12

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць