Эканоміка

Беларусам, якія маюць нерухомасць, прыходзяць паведамленні ад падатковай

Беларусы пачалі атрымліваць паведамленні аб неабходнасці аплаты падатку на маёмасць за 2024 год. Пакуль што ў асабістых кабінетах на сайце Міністэрства па падатках і зборах з’явіліся толькі рахункі за нерухомасць — падаткі на зямлю і транспарт яшчэ не налічаныя, піша «Люстэрка».

З 1 студзеня 2024 года падаткі на транспарт, зямлю і нерухомасць аб’ядналі ў адзін плацеж. Цяпер МПЗ павінна выставіць адзіную суму да аплаты замест трох асобных рахункаў, як было раней.

Калі чалавек атрымаў рахунак толькі за нерухомасць, але таксама валодае зямельным участкам ці аўто, — пазней яму дададуць адпаведныя сумы падатку.

Усе паведамленні павінны прыйсці да 1 кастрычніка — ці праз пошту, ці праз асабісты кабінет (калі чалавек даў на гэта згоду). Аплаціць падаткі трэба да 17 лістапада ўключна (бо 15 і 16 лістапада — выхадныя). Магчыма частковая або датэрміновая аплата.

Тыя, хто не аплаціць падатак своечасова, могуць быць пакараныя. Паводле Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжаны штраф — да 40% ад неаплачанай сумы, але не менш за 10 базавых велічынь (гэта цяпер 420 рублёў). Пры паўторным наўмысным парушэнні на працягу года — штраф да 200 базавых (да 8400 рублёў).

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely13

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

«Залаты мяч» атрымаў французскі нападнік Усман Дэмбеле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць