Гісторыя2626

Гісторыкі: За вайну УПА знішчыла больш за 12 тысяч немцаў

Памятнік ваярам УПА блізу сценаў Загораўскага манастыра. Фота: mr-brut.livejournal.com

Ахвярамі антынямецкіх аперацый Украінскай паўстанцкай арміі сталі 12-13 тысяч немцаў.

Пра гэта на публічнай дыскусіі Цана Перамогі: унёсак украінцаў ў разгром нацызму» паведаміў кандыдат гістарычных навук, навуковы супрацоўнік Украінскага інстытута нацыянальнай памяці Яраслаў Антанюк.

«Гэтая лічба не супастаўляльная з агульнымі стратамі ў Другой сусветнай вайне, – дадаў дырэктар УІНП, кандыдат гістарычных навук Уладзімір Вятровіч. – Але калі параўноўваць, колькі немцаў загінула ад рук польскіх ці савецкіх партызан, то гэта сувымерныя лічбы».

Паводле словаў гісторыка, калі кажуць аб супрацоўніцтве ўкраінскіх нацыяналістаў з уладай Трэцяга рэйха, то часцяком забываюць, што нацыяналісты ўсяго на 2 тыдні даўжэй супрацоўнічалі з нацыстамі, чым Іосіф Сталін.

Пасля абвяшчэння Акта аднаўлення Украінскай Дзяржавы, не ўзгодненага з немцамі, былі арыштаваныя кіраўнікі АУН, а Сцяпан Бандэра ўсю вайну адседзеў у нямецкім канцлагеры Заксенгаўзен.

У нямецкіх дакументах 1941—1942 гадоў адзначана, што акрамя АУН (б), ва Украіне няма ніводнага сур’ёзнага руху супраціву. Першая антынямецкая акцыя УПА сотні Перагіняка-»Каробкі» была здзейсненая ў ноч з 7 на 8 лютага 1943 года ў райцэнтры Уладзімірац (Ровенская вобласць).

«Савецкая ўлада ведала пра барацьбу УПА супраць нацыстаў, аднак у сваёй прапагандзе і далей казала пра яе супрацоўніцтва з немцамі, — падкрэсліў Вятровіч. — Немцы адмыслова падавалі інфармацыю, нібыта УПА — гэта спецаперацыя Крамля».

Улетку 1943 антынямецкая барацьба з Валыні перакінулася на тэрыторыю Галічыны, дзе была створана УПА-Захад. Ўзнікалі цэлыя «паўстанцкія рэспублікі» – тэрыторыі, якія кантраляваліся УПА. З мэтай падаўлення паўстанцкага руху немцы праводзілі маштабныя вайсковыя аперацыі з выкарыстаннем арміі.

Паводле падлікаў ровенскага гісторыка Дзенішчука, толькі на працягу 1943 года было зафіксавана 2956 баявых сутыкненняў падраздзяленняў УПА з нямецкімі сіламі.

Кліп украінскага гурту «Тартак» «Не кажучы нікому», прысвечаны памяці загінулых герояў Украіны.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране ўзламалі спадарожнікавае вяшчанне дзяржаўных тэлеканалаў — Рэза Пехлеві заклікаў зрынуць рэжым аятол ВІДЭА2

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць