Свет2626

У адной з акруг Францыі хлопчыкаў папрасілі прыйсці ў школу ў спадніцах

Як паведамляецца ў афіцыйным прэс-рэлізе акадэміі (тэрытарыяльнага адукацыйнага дэпартамента) Нанта, у пятніцу 16 мая хлопчыкам-навучэнцам і мужчынам-выкладчыкам 27 ліцэяў настойліва рэкамендуецца прыйсці на заняткі ў спадніцах.

Тлумачыцца, што акцыя пад назвай «Што пад спадніцай» (Ce que soulève la jupe) накіравана на барацьбу з дыскрымінацыяй жанчын і закліканая палепшыць адносіны паміж мужчынам і жанчынай і адрадзіць дыскусію пра раўнапраўе.

Акцыя пройдзе ў шэрагу ліцэяў гарадоў акругі, сярод якіх Нант, Шатабрыян, Ле Ман, Анжэ, Лаваль. Як адзначаецца ў прэс-рэлізе, тым навучэнцам і супрацоўнікам навучальных устаноў мужчынскага полу, якія не захочуць прыходзіць у такім выглядзе, рэкамендуецца 16 мая насіць стыкер «Я змагаюся супраць сэксізму, а ты?»

Па дадзеных The Local, прапанова акадэміі Нанта, санкцыянаваная міністэрствам адукацыі Францыі, сёлета выклікала абурэнне сярод мясцовых жыхароў і французскіх палітыкаў. Так, старшыні кансерватыўнай партыі UNI Аліўе Віяль назваў акцыю «бязглуздзіцай, якая, замест таго каб дапамагчы жанчынам выказаць сваю жаноцкасць, накіравана на адмаўленне і жаночай і мужчынскай ідэнтыфікацыі».

Вядомая французская грамадская актывістка і праціўніцай аднаполых шлюбаў Фрыжыд Баржо спытала ў сваім Twitter міністра адукацыі Францыі, ці не збіраецца ён заклікаць заадно дзяўчынак у гэты дзень прыйсці ў школу з барадой. Гэтым яна намякнула на пераможцу Еўрабачання, аўстрыйца Томаса Нойвірта, больш вядомага як Канчыта Вурст.

Французскія СМІ адзначаюць, што правядзенне акцыі супала з планамі мінадукацыі Францыі ўвесці ў навучальных установах ўрокі гендарнай тэорыі, змесціва якіх многім бацькам здалося непрыстойным. Па дадзеных The Local, 16 мая ў Нанце плануецца правядзенне акцый пратэсту супраць «дня спадніцы» у мясцовых ліцэях.

У той жа час, піша газета, у мінулым годзе аналагічнае мерапрыемства крытыкі не выклікала і прайшло паспяхова.

Каментары26

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць