Меркаванні2626

Зміцер Дашкевіч. Бацька хлусні

Днямі я спрачаўся з адным сваім родзічам. Што можна даказваць адзін адному на постсавецкіх шыротах з канца 2013 і па сённяшнія дні? Толькі пра Крым.

— Я рады, што Расея забрала Крым! – заявіў мне мой крэўны пасля доўгай спрэчкі.

— Чаму? – стаміўся я.

— Таму што Расея павінна падняцца з кален і адрадзіцца.

— Пра якое адраджэнне ты гаворыш, калі на Чырвонай плошчы дагэтуль ляжыць чырвоны людаед, якому кланяюцца? І якое можа быць «падняццё з кален», калі штогод расейцаў вымірае ці не па мільёну? Расея разваліцца – і гэта непазбежны гістарычны працэс.

— Разваліцца, – спакойна згадзіўся мой родзіч.

Я ўвесь час здзіўляюся: як такія супярэчлівыя перакананні могуць змяшчацца ў адной галаве. Аказваецца, што нейкім чынам могуць. Аказваеца, што можна адначасна і сучаснай шызафрэнічнай Расеяй ганарыцца, і спакойна згаджацца з тым, што канец яе блізкі.

Я, была справа, расчараваўся – ну ніяк не прабіць сцяну гэтую!

Ілжывую Расею і тых, хто яе падтрымоўвае не прымушае задумацца нават тое, што Расея загнала сябе ў кола самых жахлівых вырадкаў чалавецтва, такіх як Сірыя і Паўночная Карэя, якія падтрымалі Расею па крымскім пытанні ў ААН. А як жа: «Скажы мне хто твой сябар і я скажу табе, хто ты»? – запытаецеся вы. Але ў іх на усё ёсць адказ: сіянісцкая/амерыканская/натаўская і г.д. змова.

Згубленыя людзі – махнуў я. Але тут жа сябе спыніў: калі я не магу нешта давесці нават свайму родзічу, каторы хаця б псіхалагічна да мяне нейтральны, дык што я магу даказаць іншым. Я пачаў думаць. Я думаў доўга.

І потым я ўзгадаў.

— Вось ты памятаеш, Пуцін казаў, што ў Крыме няма расейскіх салдат? – запытаў я ў сваяка.

— Так, казаў, – згадзіўся ён.

— А днямі, на прэсухе, ён пад ціскам фактаў прызнаў, што расейскія салдаты ў Крыме былі.

— Ну так, прызнаў.

— Добра, дык ты разумееш, што гэта азначае?

— Што?

— Гэта азначае, што Пуцін – хлус.

— Ну і што, усе хлусы, – парыраваў родзіч.

Я ўсміхнуўся – гэта вельмі добры прыём любога зладзея злоўленага за руку, сказаць: «Дык а ўсе такія ж!»

— Не, пастой, – спыніў я сваяка, – давай не будзем гаварыць пра ўсіх! Мы з табою гаворым пра канкрэтную сітуацыю. Пуцін хлусіў, так?

— Так, – не мог не згадзіцца мой родны.

— А ты ведаеш, хто галоўны хлус?

— Хто?

— Біблія гаворыць, што Сатана: «ён хлус і бацька ўсялякай хлусні» (Яна 8:44). Таму калі ты радуешся перамозе ілжывай Расеі ў Крыме, ты радуешся перамозе Сатаны. Вось пойдзеш сёння яйкі свянціць, і думай пра тое, што калі ты за перамогу любога хлуса, ты за перамогу Сатаны.

Родны мой задумаўся. На гэтым мы скончылі крымскія спрэчкі. І, як мне падаецца, атрымалася ў мяне нешта пахіснуць ў сваяку.

Я перакананы, што кожны з чытачоў незалежных СМІ можа прымусіць свайго апанента па «крымскім пытанні» пагадзіцца прызнаць факт той ці іншай хлусні з вуснаў Пуціна ці з вуснаў ілжывых крэмлёўскіх прапагандыстаў.

І калі апанент ваш згаджаецца хаця б з адзінкавым, канкрэтным фактам, зачытвайце яму словы Ісуса Хрыста, якія Ён гаварыў ілжывым фарысеям:

«Вы – ад бацькі д'ябла і жаданні бацькі вашага выконваць хочаце. Ён быў забойцам ад пачатку і ў праўдзе не вытрываў, бо няма ў ім праўды. Калі гаворыць хлусню, гаворыць ад сябе, бо ён – хлус і бацька хлусні» (Яна 8:44).

І тады ўжо толькі два варыянты: ці чалавек задумаецца і ў памылковых сваіх поглядах пакаецца; ці ён свядома захоча служыць хлусні і свайму бацьку Сатане – бацьку хлусні.

 

Каментары26

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць