У Кіеве завяршыліся трохбаковыя газавыя перамовы, якія сёння ўвечары праходзілі ў будынку Кабінета міністраў.
Як заявіў журналістам еўракамісар па энергетыцы Гюнтэр Этынгер, бакі перамоваў зноў не прыйшлі да кампрамісу і так ні да чаго не дамовіліся, перадае ТСН.
Першымі ўрадавы будынак пакінулі прадстаўнікі расейскай дэлегацыі - расейцы без каментароў селі ў аўтамабіль і з'ехалі. Перамовы цягнуліся ад 19-й.
Каментары