Культура33

У Мінску прэзентавалі першыя пяць кніг з факсімільнага поўнага збору выданняў Скарыны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі і ААТ «Банк БелВЭБ» прэзентавалі сёння першыя 5 кніг з факсімільнага поўнага збору выданняў Францыска Скарыны.

Кнігі «Быццё», «Выхад», «Лявіт», «Лічбы» і «Другі закон» былі ўручаныя прадстаўнікам дыпламатычных місій Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі, Германіі і Італіі ў Беларусі. Выданні таксама былі перададзеныя бібліятэкам усіх раёнаў сталіцы. Тыраж кожнай кнігі складае 1 тыс. асобнікаў, 100 з якіх выпушчаныя ў скураной вокладцы.

«Францыск Скарына належаў не толькі беларускай культуры. Лёс звязала яго з рознымі краінамі. Першадрукар унёс вялікі ўклад у развіццё ўсёй еўрапейскай культуры. Ён падарыў ўсім народам галоўнае багацце - друкаваную кнігу», - сказаў на прэзентацыі выдання міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі адзначыў, што цяпер у свеце не існуе кніг Скарыны, якія захаваліся цалкам. «З існуючых некалькіх асобнікаў выдання мы збіраем ідэальны том. Акрамя таго, упершыню на сучасную беларускую мову перакладзеныя тэксты Скарыны - прадмовы да ўсяго выдання і кожнай кнігі», - дадаў ён.

Поўны набор з 25 тамоў, надрукаваных Францыскам Скарынам у Празе (1517-1519 гады) і Вільні (1522-1525), будзе сабраны ў дваццацітомным факсімільным выданні. У яго аснову пакладзеныя электронныя копіі найлепшых з захаваных прац беларускага першадрукара, якія зніходзяцца ў бібліятэках і музеях Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і іншых краін. Факсімільнае выданне з максімальнай паўнатой узнаўляе кнігі Францыска Скарыны. Усе выданні забяспечаныя каментарамі навукоўцаў, а таксама перакладамі прадмоў і пасляслоўяў Францыска Скарыны на сучасныя беларускую, рускую і англійскую мовы.

Ініцыятарамі і асноўнымі выканаўцамі праекта сталі ААТ «Банк БелЗЭБ» і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Усе працы па аднаўленні Скарынаўскай спадчыны выконваюцца па дзяржпраграме «Культура Беларусі» на 2011-2015 гады. Выдавецкі праект разлічаны на 2013-2017 гады і прымеркаваны да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання. Выдадзеныя зборы кніг беларускага першадрукара будуць бязвыплатна перададзеныя ў бібліятэкі, музеі і архівы Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі, а таксама ў міжнародныя арганізацыі - ААН і ЮНЕСКА.

X

Каментары3

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?28

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Усе навіны →
Усе навіны

З эфіру АНТ выразалі словы Лукашэнкі пра тое, што вызваленыя палітвязні змогуць застацца ў Беларусі5

Гістарычная Менка прачнулася і выйшла з берагоў7

«Выглядае як акцыя жывадзёраў»: у розных раёнах Мінска нехта раскідвае пацучыны яд9

За два дні на выратавальны ўкол Ксюшы з Магілёва сабралі рэкордныя $300 тысяч. Мама здала яе ў дзетдом, а чужыя людзі б’юцца за жыццё дзіцяці5

Уручаныя прэміі «Залатой маліны»1

Учора ўвечары ў цэнтры Мінска знікла электрычнасць1

25 сакавіка ў Кіеве пройдзе беларуска-ўкраінскі форум4

Латушка: Мельнікава тэлефанавала мне ноччу і плакала36

18‑гадовы беларускі галкіпер у Канадзе ўчыніў бойку з візаві суперніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?28

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць