Эканоміка44

Спецыяліст: калі ўвядуць спецімпарцёраў, чорны рынак камп'ютарнай тэхнікі вырасце да 300 млн даляраў за год

Спецыялісты крытычна ацэньваюць праект загада кіраўніка дзяржавы, які распрацоўваецца, аб увядзенні ў краіне інстытута спецімпарцёра.

Так, у гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН генеральны дырэктар Асацыяцыі кампаній інфармацыйных тэхналогій Дзмітрый Ананьеў звярнуў увагу на некалькі аспектаў, якія негатыўна адаб'юцца на эканоміцы краіны.

Па-першае, паводле яго слоў, абсталяванне і камплектуючыя ў сферы інфармацыйных тэхналогій ва ўсім свеце пастаўляюцца па афіцыйных каналах дыстрыбуцыі, у тым ліку і ў Беларусь. «Гэта значыць, любы ахвотны зрабіць гэта не можа, — растлумачыў Ананьеў. — Ці існуюць устойлівыя гаспадарчыя сувязі паміж вытворцамі і дыстрыб'ютарамі, з якімі заключаныя доўгатэрміновыя дамоўныя адносіны. Напрыклад, у гэтым квартале заключаныя і аплачаныя кантракты на пастаўку тавару, які будзе прадавацца ў наступным квартале. Што будзе з гэтым таварам у выпадку прыняцця загаду?»

Увядзенне загаду зробіць немагчымым пастаўкі па сетцы дыстрыбуцыі і стымулюе развіццё ценявога рынку, канстатаваў Ананьеў.

Па-другое, адзначыў ён, «ёсць усе магчымасці, каб вярнуцца ў 1990-я гады ў дачыненні да рынку кампутарнай тэхнікі, камплектуючых, усёй тэхнікі, звязанай з інфармацыйнымі тэхналогіямі». «Цяпер аб'ём ценявога рынку складае 60-70% і, на думку асацыяцыі, ацэньваецца ў 167 млн даляраў у год. Мы лічым, што з увядзеннем інстытута спецімпарцёра гэты рынак можа дасягнуць 300 млн даляраў у год. Указ заб'е легітымныя сеткі дыстрыбуцыі, якія і так ужо не вытрымліваюць ціск чорнага рынку», — сказаў Ананьеў.

Па-трэцяе, звярнуў увагу эксперт, дамоўныя адносіны паміж дыстрыб'ютарамі і вытворцамі немагчыма ўсталяваць за некалькі дзён. «Загад разарве ўсе гаспадарчыя сувязі», - лічыць ён.

«Загадам прызначаюцца спецімпарцёры, а вытворцы нічога пра гэта не ведаюць. І не факт, што па крытэрах, па якіх вытворцы выбіраюць дыстрыб'ютараў, спецімпарцёры могуць ім падысці», — канстатаваў Ананьеў.

Як паведамлялася раней, згодна з праектам загада ад 1 ліпеня 2014 года да 1 студзеня 2015 дзяржаве перадаецца выключнае права на ажыццяўленне імпарту шэрагу тавараў: радыё-, тэле-, відэа-і бытавой тэхнікі, падшыпнікаў, рухавікоў, сельгастэхнікі, грузавых аўтамабіляў, станкоў, уборачнай тэхнікі, ліфтаў, шын і іншых. Мяркуецца, што ў названы перыяд выключнае права на імпарт такіх тавараў будуць мець 12 дзяржпрадпрыемстваў, а менавіта: Мінскі падшыпнікавы завод, «Гомсельмаш», МЗОР, «Белшына», Мінскі маторны завод, «Магілёўліфтмаш», «Інтэграл», «Атлант», «Гарызонт», МТЗ, МАЗ і Мінскі электратэхнічны завод імя Казлова. Прыняцце такога загаду распрацоўшчыкі дакумента тлумачаць неабходнасцю абароны эканамічных інтарэсаў дзяржавы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу13

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу13

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць