Культура2828

Навагрудскі замак: з'явіліся новыя расколіны ФОТЫ

Стан Касцельнай вежы выклікае трывогу і пасля ўмацавання.

У ліпені 2013 «Наша Ніва» пісала пра расколіны ў сцяне Касцельнай вежы Навагрудскага замка, якія заўважыў інжынер Зміцер Салаўёў. Што змянілася за год? Завяршыўся чарговы этап працы па ўмацаванні падмурка, сцены вежы, якія не захаваліся, адбудоўваюцца нанова, для падтрымкі старой сцяны паставілі металічныя канструкцыі. Аднак Зміцер Салаўёў, які на мінулым тыдні наведаў Навагрудак зноў, падзяліўся трывожнымі назіраннямі. Паводле ягоных словаў, умацаванне не дапамагло.

«Сцяну затынкавалі, і па свежым тынку пайшла новая расколіна, — кажа Салаўёў. — Летась яе не было, таму можна сказаць, што дэфармацыі працягваюцца. А працы па ўмацаванні мусілі спыніць гэты працэс, намёртва зафіксаваць вежу. Да таго ж старыя сцены прычапілі да новапабудаваных швелерам. Па-першае, гэта выглядае пачварна. А па-другое, пры далейшых дэфармацыях асновы ў такім мацаванні няма сэнсу: швелер не дапаможа ўтрымаць сцяну. З кантрафорса Касцельнай вежы камяні як раскатваліся, так і раскатваюцца далей».

Звяртае Салаўёў увагу і на тое, што леташнія гіпсавыя «маякі» на расколіне замазалі дэкаратыўнай тынкоўкай. Якая, дарэчы, таксама трэснула.

Салаўёў устрывожаны, што старую сцяну ў пэўных месцах падсякалі перфаратарам. Уявіце, каб, напрыклад, у Польшчы старыя сцены нацыянальнага помніка гісторыі і архітэктуры які-небудзь рабацяга падсякаў перфаратарам. Быў бы скандал!»

Навагрудскі замак — складаны аб’ект для рэстаўрацыі і захавання. Акрамя знешніх цяжкасцей, існуюць перашкоды, якія хаваюцца ў нетрах зямлі. З усходняга боку валы падмываюць крыніцы. Геалагічныя даследаванні паказалі, што на глыбіні 20—24 метраў пад замкам знаходзяцца магутныя ваданосныя пласты. У свой час гэтыя крыніцы давалі жыццёва неабходныя запасы вады для абаронцаў, цяпер нясуць пагрозу. Каб адвесці ваду і прыпыніць размыванне грунту паўднёвага схіла, плануецца зрабіць гарызантальны дрэнаж. Магчыма, гэта спыніць асяданне яе асновы.

Старая сцяна і новая цагляная апора змацаваныя сталёвай абоймай. У месцы далучэння, абураецца Салаўёў, бачнае свежае адбіццё цаглянай кладкі, расколіны, якія, імаверна, узніклі ў працэсе адбіцця кладкі перфаратарам. Дый каб абойма ўключылася ў працу, трэба, каб яна шчыльна прылягала да сцяны. Узровень выканання абоймы на рэстаўрацыю не цягне (пры рэстаўрацыі захоўваецца аўтэнтычнае, а не ссякаецца) — выглядае як звычайнае змацаванне пры рэканструкцыі, прычым не абавязкова эфектыўнае: пры далейшай прасадцы падмурка новы кавалак сцяны стары не ўтрымае».

«Металічная канструкцыя і прыгруз з цэглы захаваюць руіны Касцельнай вежы, стабілізуюць яе і завершаць кансервацыю аб’екта, — адзначаў раней навуковы кіраўнік работ па кансервацыі замка, архітэктар Сяргей Друшчыц. — Праз некалькі гадоў назіранняў, калі мы будзем перакананыя, што адбылася стабілізацыя вежы, канструкцыя будзе зрэзаная».

Начальнік Мірскага вытворчага ўчастка ААТ «Белрэстаўрацыя» Пятро Дрык адзначае, што працэс рэстаўрацыі складаецца з сямі этапаў, на дадзены момант рэстаўрацыі ажыццяўляецца толькі другі. Таму рабіць нейкія высновы пра трываласць вежы вельмі рана.

«І калі Зміцер Салаўёў кажа пра расколіны, няхай з’ездзіць і яшчэ раз паглядзіць», — адзначае Дрык. Паводле яго словаў, прэтэнзій да спецыялістаў таксама быць не можа, бо на Навагрудскім замку працуюць найлепшыя з найлепшых — брыгада пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Кругліка, якая брала ўдзел у рэстаўрацыі Нясвіжскага і Мірскага замкаў.

Рышард Кацынель, галоўны інжынер УП «Гроднаграмадзянпраект», якое распрацоўвала праект умацавання замкавай гары і вежы, з Салаўёвым таксама не згодны. Прадпрыемства, па ягоных словах, сваю справу зрабіла добра, а на пытанне, ці будзе стаяць вежа, адказвае без ваганняў: «Будзе».

Каментары28

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?19

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах14

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа6

Пры самым старым храме Мінска адкрылі кавярню12

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць24

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць