Грамадства33

Мілінкевіч ініцыюе праверку законнасці забароны масавых мерапрыемстваў

Старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся ў Савет міністраў ад імя арганізацыі з просьбай ініцыяваць у Канстытуцыйным судзе праверку законнасці нарматыўных актаў аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. 

«У адпаведнасці з арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, гарантуецца дзяржавай», - нагадана ў звароце.

Па выніках маніторынгу Руху, за тры гады ў многіх гарадах Беларусі «не было дазволена ніводнага масавага мерапрыемства без удзелу органаў дзяржаўнай улады».

«З сябрамі нашай арганізацыі адмаўляюцца заключаць дамовы на абслугоўванне масавага мерапрыемства без рашэння органа выканаўчай улады аб правядзенні масавага мерапрыемства, а выканаўчыя органы ўлады на падставе адсутнасці дамоваў адмаўляюць у правядзенні масавага мерапрыемства», - падкрэсліваюць у Руху «За Свабоду».

Гэтыя рашэнні супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, падкрэсліваецца ў звароце, а таксама Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

У адпаведнасці з заканадаўствам Рух «За Свабоду» звярнуўся ў Савет міністраў, які мае права ўнесці прапанову аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўнага дакумента.

«Мы просім ініцыяваць праверку канстытуцыйнасці аб неадпаведнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 40 вышэй згаданых нарматыўных прававых актаў аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў перад Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь», - сказана пры канцы звароту.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране1

«Яе вывелі з Польшчы». Былая афіцэрка Агенцтва ўнутранай бяспекі — пра тое, што Мельнікава знайшлася24

Лукашэнка і Кім Чэн Ын заключылі дамову аб дружбе і супрацоўніцтве1

Трамп: Іранскія перамоўшчыкі ў ЗША баяцца, што іх заб’юць

Навукоўцы папярэджваюць: сэксуальнае ўстрыманне для мужчын шкоднае5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць