Усяго патроху

Рым значна павялічыў турыстычны збор за пражыванне ў гатэлях

Улады Рыма з 1 верасня 2014 года павялічваюць турыстычны збор за пражыванне ў гатэлях горада, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на мясцовыя СМІ.

За дзень пражывання ў пяцізоркавым гатэлі італьянскай сталіцы турыстам давядзецца заплаціць 7 еўра ў суткі замест 3 еўра. У чатырохзоркавым гатэлі падобны турыстычны збор складзе 6 еўра, у трохзоркавым — 4 еўра, у гатэлі катэгорый «адна зорка» і «дзве зоркі» — 3 еўра.

Падатак на пражыванне ў сельскіх дамах складзе 4 еўра, у гасцявых дамах і ў распаўсюджаных сярод моладзі гатэлях тыпу bed and breakfast — ад 2 да 3,5 еўра, у кемпінгах — ад 1 да 2 еўра.

Даходы, атрыманыя ад павелічэння падатку, пойдуць на развіццё турызму ў Рыме, а таксама ўладкаванне горада. Як спадзяюцца мясцовыя ўлады, падатак прынясе ў казну ад 70 млн да 90 млн еўра. Вопыт мінулага года быў паспяховым — у 2013 годзе, дзякуючы турыстычнаму падатку горад зарабіў 55 млн еўра.

Турыстычны падатак за пражыванне ў гатэлях пачаў дзейнічаць у Рыме з 1 студзеня 2011 года. Плаціць збор былі абавязаныя ўсе турысты, што спыняюцца ў горадзе — і тыя, якія вандруюць самастойна, і тыя, хто набыў пуцёўку ў тураператара. Пры пражыванні ў апартаментах або гатэлях да «трох зорак» падатак складаў 2 еўра, пры выбары 4-5-зоркавага гатэля — 3 еўра. Падатак спаганяўся за кожную ноч (але не больш чым за дзесяць) і аплачваўся пры выездзе з Італіі.

Італьянскую сталіцу штогод наведваюць да 10 млн турыстаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў26

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Усе навіны →
Усе навіны

Украінская спявачка Ціна Караль са сцэны адказала Ані Лорак на абвінавачванні ў цкаванні і паказала сярэдні палец3

Мінчанка паказала, што робіцца на вуліцы Цнянскай14

Мінчук распыліў балончык у бок дзяўчат, што спявалі расійскі хіт «Матушка-зямля»24

Літва не была гатовая да адкрыцця тайваньскага прадстаўніцтва, яно стала памылкай — спікер Сейма3

Іранскія футбалісткі адмовіліся спяваць гімн і вяртацца на радзіму1

Мінчук уклаў дзясяткі тысяч даляраў у сонечныя панэлі, але праз тры гады грошы зніклі14

Хто стаіць за самымі вядомымі малюнкамі Мінска3

Рыжанкоў: Еўрасаюз, дзе ваша рэакцыя на гэтыя гуманітарныя крокі нашага прэзідэнта?38

Былыя палітзняволеныя аб’ядналіся дзеля ўзаемнай падтрымкі ў арганізацыю «Побач»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў26

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць