Грамадства44

Экалагічная сітуацыя ў Мінску палепшылася… з-за ЧС па хакеі

У Мінску палепшылася якасць атмасфернага паветра. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мінгарвыканкама Аляксандр Баравікоў.

«Палепшылася якасць атмасфернага паветра. Гэта, як ні дзіўна, звязана з правядзеннем у горадзе чэмпіянату свету па хакеі. Напярэдадні маштабнага спартыўнага мерапрыемства мы адпрацавалі спецыяльны план працы асноўных заводаў-забруджвальнікаў. За паўтара месяца да чэмпіянату, падчас яго правядзення і 10 дзён пасля заканчэння заводы Мінска не выкідалі ў паветра забруджвальныя рэчывы звыш даведзеных нарматываў. Працаваць у такім рэжыме пастаянна немагчыма ў сілу розных прычын, у тым ліку і фінансавых», — сказаў Аляксандр Баравікоў.

У 2012 годзе мінскія прадпрыемствы выкінулі ў паветра 26 тыс. т забруджвальных рэчываў, у 2013 годзе — 25,1 тыс. т, за першае паўгоддзе бягучага года — 13 тыс. т. Транспарт, які з'яўляецца найважнейшай крыніцай забруджвання паветра (86% ад усіх выкідаў), у мінулым годзе выкінуў каля 160,5 тыс. т. Аднак, як адзначыў Аляксандр Баравікоў, нягледзячы на павелічэнне ў сталіцы колькасці аўтамабіляў, шкодныя выкіды ў атмасферу зніжаюцца. «Гэта звязана з абнаўленнем аўтапарка, у тым ліку і пасажырскага транспарту. Для параўнання: адны «Жыгулі»або «Масквіч» па выкідах адпавядаюць тром-чатыром машынам, якім каля пяці гадоў», — сказаў Аляксандр Баравікоў.

Гэта значыць усяго ў 2013 годзе ў Мінску ў паветра было выкінута каля 185, 6 тыс. т забруджвальных рэчываў. Для параўнання: у 2008-2009 гадах гэтая лічба набліжалася да 250 тыс. т.

Што датычыцца якасці вады ў сталічных вадаёмах, то, напрыклад, вада ў Свіслачы на дадзены момант ацэньваецца як адносна чыстая. Дарэчы, санітарна-эпідэміялагічная служба, нягледзячы на спякотнае надвор'е, яшчэ не закрыла для купання ні адзін сталічны вадаём, хоць у рэспубліцы такія выпадкі ўжо былі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала17

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскіх крамах сталі прадаваць насенне грыбоў. Яно сапраўды прарастае?4

Бабарыка хацеў балатавацца ў прэзідэнты ў 2015-м. Але не дазволіла жонка12

Акцёр Шон Пэн замест цырымоніі ўручэння «Оскара» паехаў у Кіеў ВІДЭА5

«Ела раз на суткі, скінула 4 кг». Беларуска, якая была захрасла на Мальдывах, вярнулася дадому

У Лідскім раёне завялася казуля-альбінос

Паводка затапіла два масты на ўсходзе Беларусі2

«Можа хопіць вату качаць?» «Белорусский силовик» атакуе «партыю міру» ў кіраўніцтве Расіі24

Вялікабрытанія і Германія адмовіліся адпраўляць караблі ў Армузскі праліў14

У Вілейцы анамалія: усюды снег растае, а тут не3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала17

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць