Перамір'е на 72 гадзіны, пра якое змаглі дамовіцца Ізраіль і ХАМАС, уступіла ў сілу на тэрыторыі Сектара Газа.
Ізраіль пры гэтым мае намер працягнуць разбурэнне тунэляў ХАМАС нават у ходзе перамір'я.
Некаторыя дыпламаты, уключаючы кіраўніка дзярждэпартамента ЗША Джона Керы, выказалі сумневы ў тым, што бакам удасца ўстрымацца ад гвалту.
У ноч на пятніцу бамбаванне Ізраіля забрала жыццё 14 палесцінцаў, паведамляе карэспандэнт Бі-бі-сі.
Не менш за пяць салдат ізраільскай арміі загінулі пры ракетным абстрэле з Газы.
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары