Грамадства

Адзіная прастора ў розных плоскасьцях

«Працэс распрацоўкі праграмы фармаваньня адзінай адукацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы зацягнуўся», — такую думку агучыў начальнік упраўленьня аналітычнай і прававой працы Мінадукацыі Беларусі Анатоль Кучынскі. А з моманту пачатку перамоваў у сфэры адукацыі паміж Беларусьсю і Расеяй шляхі краінаў‑суседак па рэформе адукацыі разьбягаюцца.

«Працэс распрацоўкі праграмы фармаваньня адзінай адукацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы зацягнуўся», — такую думку агучыў начальнік упраўленьня аналітычнай і прававой працы Мінадукацыі Беларусі Анатоль Кучынскі.

А з моманту пачатку перамоваў у сфэры адукацыі паміж Беларусьсю і Расеяй шляхі краінаў‑суседак па рэформе адукацыі разьбягаюцца.

Чыноўнік зазначыў, што на сёньня паміж Беларусьсю і Расеяй падпісана звыш 300 разнастайных дамоваў і пагадненьняў ад супрацы ў сфэры адукацыі, але «з розных прычынаў працэс зацягнуўся». Такія адзнакі гучалі сёньня на навукова‑практычнай канфэрэнцыі «Фармаваньне нарматыўнай базы адзінай адукацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы».

Кучынскі дадаў, што робіцца ўсё неабходнае, каб у выніку выйсьці на стварэньне комплекснага праграмнага дакумэнта. Паводле яго плян пачне дзейнічаць з 2009 года і будзе працаваць на працягу 2 год.

Тут варта ўзгадаць, што якраз у 2009 годзе Расея зьбіраецца ўводзіць двухузроўневую ступень адукацыі, як тое прадугледжана Балоньскім працэсам, да якога расейцы далучыліся ў 2003 годзе.

Беларусь жа да Балоньскага працэсу не далучаная, хоць чыноўнікі неаднаразова рабілі заявы адносна далучэньня да эўрапейскай сыстэмы адукацыі. Але апошнія праўкі ў закон аб адукацыі ў Беларусі прынятыя толькі ў мінулым годзе і не прадугледжваюць двух ступеняў адукацыі, як «бакаляўр» і «магістар».

generation.by

Каментары

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць