Улада33

Беларусь і Нігерыя дамовіліся аб развіцці ўзаемадзеяння ва ўсіх сферах

Беларусь і Нігерыя дамовіліся аб далейшым развіцці ўзаемадзеяння ва ўсіх сферах з мэтай вываду супрацоўніцтва на ўзровень стратэгічнага партнёрства. Такі адзін з вынікаў афіцыйнага візіту 8-9 верасня беларускай дэлегацыі на чале з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем у Нігерыю, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Міністэрства замежных спраў, Мінскага аўтамабільнага завода, Мінскага трактарнага завода, іншых беларускіх прадпрыемстваў.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства быў прыняты Прэзідэнтам Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя Гудлакам Джонатанам. Абмеркаваны пытанні актывізацыі двухбаковых сувязей у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, ваенна-тэхнічнай і іншых галінах.

Уладзімір Макей перадаў асабістае пасланне кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі Прэзідэнту Нігерыі, у якім кіраўніку нігерыйскай дзяржавы пацверджана запрашэнне наведаць Беларусь.

У ходзе перагавораў з міністрам замежных спраў Нігерыі Аміну Валі разгледжаны шырокі спектр пытанняў узаемнага інтарэсу, узгоднены падыходы па шэрагу актуальных тэм міжнароднага парадку дня. Прынята рашэнне аб аператыўным разглядзе праектаў пагадненняў аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і аб падтрымцы і ўзаемнай абароне інвестыцый, якія знаходзяцца на разглядзе нігерыйскага боку.

Уладзімір Макей падрабязна праінфармаваў кіраўніка МЗС Нігерыі аб планах Беларусі па стварэнні зборачных вытворчасцей беларускай трактарнай, сельскагаспадарчай і аўтамабільнай тэхнікі ў Нігерыі.

На сустрэчы з саветнікам па нацыянальнай бяспецы Нігерыі Мухамедам Дасукі абмеркаваны пытанні бягучага стану і далейшага развіцця беларуска-нігерыйскіх адносін у ваенна-тэхнічнай сферы. Бакі канстатавалі, што адным з найбольш небяспечных глабальных выклікаў, якія стаяць сёння ў міжнародным парадку дня, з'яўляецца барацьба з міжнародным тэрарызмам. Дасягнута дамоўленасць аб больш цесным супрацоўніцтве па гэтым пытанні ў рамках двухбаковых адносін, а таксама цесным узаемадзеянні ў шматбаковым фармаце.

З міністрам гандлю, прамысловасці і інвестыцый Нігерыі Алесугунам Аганга абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва ў сферы вытворчай кааперацыі і павелічэння тавараабароту паміж краінамі.

У ходзе візіту Уладзімір Макей правёў круглы стол з удзелам прадстаўнікоў беларускіх экспарцёраў, афіцыйных дылераў айчынных прадпрыемстваў у Нігерыі, а таксама нігерыйскай дзелавой супольнасці. Абмеркаваны перспектывы далейшага развіцця гандлёва-эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі, пытанні выхаду на канкрэтныя двухбаковыя праекты, а таксама некаторыя праблемныя пытанні экспарту беларускай прадукцыі ў Нігерыю.

Адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Нігерыйскай асацыяцыяй гандлёва-прамысловых, горназдабыўных і сельскагаспадарчых палат. Пагадненне прадугледжвае актывізацыю работы па падрыхтоўцы і правядзенні ўзаемных візітаў дзелавых колаў, пошуку гандлёва-эканамічных партнёраў, абмене камерцыйнымі прапановамі.

Падпісаны шэраг пратаколаў аб намерах, якія прадугледжваюць павелічэнне аб'ёмаў паставак беларускай прадукцыі ў Нігерыю.

У ходзе візіту Уладзімір Макей уручыў патэнты нованазначаным ганаровым консулам Беларусі ў Нігерыі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць5

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі архітэктар пабываў у Стакгольме і застаўся ў поўным захапленні — не ад багацця, а ад прадуманасці і разнастайнасці19

У Парыжы праз латарэю разыгрываюцца месцы на могілках побач са знакамітасцямі3

Просіць падтрымкі шматдзетная сям'я, у якой абое бацькоў былі палітвязнямі3

УСУ ўдарылі па складзе боепрыпасаў у Данецку

«Заробку 3600, як кажуць у статыстыцы, у нашай сям'і няма». Беларусы расказалі, колькі зарабляюць і як размяркоўваюць бюджэты1

Тыктокерка трапіла на беларускія маліны па 144 рублі за кіло

«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне10

У расійскім КВЗ Беларусь па-хамску паказалі як сметніцу на пабягушках35

У аднаго з мужчын, якія суправаджалі Анджаліну Джалі ва Украіне, узніклі праблемы з ваенкаматам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць5

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць