Эканоміка

«Белкарт» і «Тэхнабанк» выпусцілі картку з функцыяй вяртання грошай — cash back

«Тэхнабанк» сумесна з плацежнай сістэмай «Белкарт» выпусціў спецыяльную банкаўскую картку ў сегменце прэміум, якая валодае функцыяй вяртання грошай — cash back.

Аб гэтым паведамілі ў адміністрацыі ЗАТ «Плацежная сістэма «Белкарт».

Новая картка, па сутнасці, з`яўляецца ашчаднай з функцыяй cash back. Гэта значыць трымальнікі картак змогуць атрымліваць на свой рахунак пэўны працэнт ад ажыццёўленых пакупак пры дапамозе карткі. У залежнасці ад тыпу пакупкі працэнт будзе вар`іравацца ад 0,3% да 3%. Штомесячна максімальны працэнт будзе распаўсюджвацца на пэўны тып пакупак.

«Прадукт «Белкарт-Прэміум» «Талака» з функцыяй cash back «Тэхнабанка» з`яўляецца яскравым пацвярджэннем выкарыстання банкам розных інструментаў па задавальненні інтарэсаў сваіх кліентаў. Акрамя статуснасці, прадукт «Белкарт-Прэміум» забяспечвае абарону маёмасных інтарэсаў трымальнікаў. Вельмі важна, што ў беларусаў цяпер ёсць магчымасць выбару якасных прадуктаў на базе «Белкарт», якія адпавядаюць сучасным патрабаванням спажыўцоў банкаўскіх паслуг», — адзначыў дырэктар ЗАТ «Плацежная сістэма «Белкарт» Аляксандр Сотнікаў.

У сваю чаргу старшыня праўлення «Тэхнабанка» Дзмітрый Міхалевіч сказаў, што картка «Белкарт-Прэміум» ад ААТ «Тэхнабанк» з функцыяй кэшбэк, дае «ўнікальныя магчымасці і сэрвісы кліентам».

«Дызайн карткі распрацаваны з выкарыстаннем сімвалаў беларускай нацыянальнай культуры, такім чынам, мы заклікаем не забываць аб сваіх традыцыях, аб нацыянальным набытку нашай краіны», — падкрэсліў банкір.

«Узнагарода, што выплачваецца грамадзянам за ажыццяўленне імі безнаяўных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак «Талака», падлягае падаткаабкладанню падаходным падаткам з фізічных асоб. Стаўка падатку — 12%. Падлік, утрыманне і пералічэнне падаходнага падатку фізічных асоб у бюджэт ажыццяўляецца падатковым агентам — ААТ «Тэхнабанк». Пры падліку падаходнага падатку з фізічных асоб кожнаму грамадзяніну, які атрымаў узнагароду за ажыццяўленне безнаяўных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак «Талака», прадастаўляецца вызваленне ад падаходнага падатку з фізічных асоб у памеры, устаноўленым падатковым заканадаўствам. У 2014 годзе такі памер складае 755.000 рублёў. Атрыманая ўзнагарода не падлягае абавязковаму дэклараванню», — дадала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка.

Даведка. Плацежная сістэма «Белкарт» была створана ў 1994 годзе. У 2013 годзе быў праведзены рэстайлінг таварнага знака плацежнай сістэмы і арганізавана ЗАТ «Плацежная сістэма «Белкарт».

«Белкарт» з`яўляецца лідарам па колькасці плацежных картак, якія знаходзяцца ў абарачэнні на тэрыторыі Беларусі. Па стане на 1 жніўня 2014 года ў абарачэнні знаходзілася больш за 5,4 млн. картак «Белкарт», што складае 43,3% усяго рынку плацежных картак Рэспублікі Беларусь. Доля колькасці аперацый па картках «Белкарт» складае больш за 45,7%.

ААТ «Тэхнабанк» — універсальны банк з прыватным беларускім капіталам, які прысутнічае на рынку банкаўскіх паслуг Беларусі з 1994 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча15

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

«Два-тры тыдні». Ад Арастовіча да Буданава — 5 гучных прагнозаў пра вайну, якія не спраўдзіліся13

Дзяўчына з «кавуновага батальёна» Лукашэнкі атрымала ў Рыме прапанову рукі і сэрца. Хто ж жаніх?40

«Паліто за заробак?» Агляд асартыменту і цэн у краме «Элема» здзівіў беларусаў5

Пракуратура будзе патрабаваць смяротнага пакарання для забойцы Чарлі Кірка. Новыя падрабязнасці затрымання6

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 722

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»15

Экс-палітвязень Сяргей Спарыш: Самае складанае — камунікацыя з крымінальнікамі2

Зяленскі: Расія плануе дзве цяжкія наступальныя кампаніі, тры папярэднія — праваліліся2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча15

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць