Усяго патроху11

Студэнты БДУ — у фінале чэмпiянату сьвету

Каманда студэнтаў факультэту прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi Беларускага дзяржаўнага ўнiвэрсытэту ў складзе Мiкiты Лесьнiкава, Паўла Iржаўскага i Ўладзiмiра Керуса — адзiная зь беларускiх камандаў — выйшла ў фiнал чэмпiянату сьвету па праграмаванні.

Каманда студэнтаў факультэта прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта ў складзе Мiкiты Леснiкава, Паўла Iржаўскага i Уладзiмiра Керуса — адзiная з беларускiх камандаў — выйшла ў фiнал чэмпiянату свету па праграмаванню.

Паўфiнальныя спаборнiцтвы прайшлi ў Санкт‑Пецярбургу з удзелам 198 камандаў ВНУ. Ад нашай краiны выступалi студэнты БДУ, БДУIР, Гомельскага дзяржаўнага i Мазырскага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэтаў. Паводле правiлаў спаборнiцтваў, кожная каманда з трох студэнтаў за 5 гадзiн павiнна рашыць як мага большую колькасць задач (усяго прапануецца ад 8 да 12 задач). Для рашэння задачы камандзе неабходна распрацаваць матэматычную мадэль, прыдумаць алгарытм, запраграмаваць яго i праверыць на ўсiх даступных наборах даных. Прычым для рэалiзацыi сваiх праграм камандзе прадастаўляецца ўсяго адзiн камп’ютар, таму тры чалавекi павiнны працаваць як зладжаны калектыў. А праверка рашэнняў ажыццяўляецца аўтаматызаванай сiстэмай на распрацаваных кампетэнтным журы наборах даных, колькасць якiх даходзiць да сотнi.

Камандныя студэнцкiя спаборнiцтвы па праграмаваннi маюць высокi статус i выклiкаюць вялiкi iнтарэс сярод студэнтаў усяго свету, якiя спецыялiзуюцца ў галiне iнфармацыйных тэхналогiй. Так, у чэмпiянаце свету 2007 года ўзялi ўдзел 6099 камандаў, якiя прадстаўляюць 1756 унiверсiтэтаў з 82 краiн. Фiнал спаборнiцтваў пройдзе ў красавiку 2008 года ў канадскiм горадзе Альберта. Беларусь у фiнале будуць прадстаўляць студэнты Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта.

Надзея Нiкалаева, «Звязда»

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Z-блогера, які нечакана заклікаў аддаць Пуціна пад суд, адправілі ў псіхбальніцу8

Жыгар высветліў асобы правакатараў на Плошчы-200610

ЗША хочуць, каб адносіны паміж Беларуссю і Літвой палепшыліся7

Джон Коўл заявіў пра магчымасць хуткага асабістага кантакту паміж Лукашэнкам і Трампам4

Коўл распавёў, як падзеі на Блізкім Усходзе змянілі стаўленне ЗША да вайны ва Украіне1

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША43

У інтэрнэце прадаюць вагі з 1980‑х

18‑гадовая дзяўчына шантажавала знаёмую публікацыяй яе інтымных фота1

Пясок па цане пліткі: жыхар Баранавічаў ашалеў ад цэн на будаўнічы матэрыял1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць