Здарэнні11

У Магілёве былы гендырэктар ТАА «Будінвест» абвінавачваецца ў наўмысным банкруцтве

Былы дырэктар ТАА «Будінвест» абвінавачваецца ў наўмысным стварэнні і павелічэнні неплацежаздольнасці юрыдычнай асобы, злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры і іншых супрацьпраўных дзеяннях.

Крымінальную справу расследавалі ўпраўленне Следчага камітэта і ўпраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК. 

Як паведамілі ва УСК і УДФР па Магілёўскай вобласці, былы гендырэктар, які з'яўляўся таксама індывідуальным прадпрымальнікам, ажыццяўляў сваю злачынную дзейнасць са снежня 2010 года па люты 2012 года. 

«З мэтай наўмыснага стварэння неплацежаздольнасці таварыства абвінавачваны заключыў шэраг заведама нявыгадных дагавораў, у прыватнасці, па арэндзе няспраўнага вежавага крана, што знаходзіцца ў асабістай уласнасці, рыначны кошт якога складаў 23 млн рублёў, з арэнднай платай 15 млн рублёў штомесяц, аформіўшы пазыковыя абавязацельствы ТАА «Будінвест» перад ІП, а фактычна перад сабой», — сказалі праваахоўнікі. 

Паводле даных следства, для выканання гэтага дагавора арэнды ТАА «Будінвест» з красавіка 2011 года па люты 2012 года аплаціла індывідуальнаму прадпрымальніку больш за 11 млрд рублёў, што стала для ТАА прычынай адмоўных эканамічных наступстваў, якія выказаліся ў неабгрунтаваным пераліку грашовых сродкаў за маёмасць, непрыгодную да выкарыстання ў гаспадарчай дзейнасці. Атрыманыя грашовыя сродкі абвінавачваны выкарыстоўваў у асабістых мэтах. 

Акрамя гэтага, ад імя ТАА «Будінвест» у інтарэсах іншых асоб была ажыццёўлена здзелка па продажы аб'ектаў нерухомасці таварыства па цане, якая амаль у два разы ніжэйшая за рыначную. 

«Абвінавачваны заключыў дагавор на выкананне будаўніча-мантажных работ па будаўніцтве 80-кватэрнага жылога дома і атрымаў ад КУП «УКБ Шклоўскага райвыканкама» мэтавы аванс на яго будаўніцтва ў суме больш за 2 млрд рублёў. Абвінавачваны выканаў будаўнічыя работы толькі на 290 млн рублёў», — паведамілі ў праваахоўных ведамствах. 

Абвінавачваны спыніў вытворчасць работ, астатнія грошы зрасходаваў на закрыццё іншых абавязацельстваў ТАА па раней заключаных дагаворах і ў сваіх карыслівых мэтах. 

Праваахоўнікі высветлілі, што будаўніцтва дома было замарожана на адзін год. У сувязі з гэтым нанесены значны ўрон дзяржаўным і грамадскім інтарэсам. 

Падчас расследавання карупцыйнай дзейнасці гендырэктара таксама было ўстаноўлена, што абвінавачваны наўмысна адмаўляўся выконваць рашэнне гаспадарчага суда аб спагнанні на карысць аднаго з прадпрыемстваў Магілёва больш за 20 млн рублёў завінавачанасці. 

«Ён жа, калі быў зарэгістраваны ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, у парушэнне падатковага заканадаўства шляхам утойвання і наўмыснага прыніжэння падатковай базы, унясення ў падатковыя дэкларацыі заведама лжывых звестак, ухіліўся ад выплаты ў бюджэт падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры ў агульнай суме 1 млрд рублёў», — паведамілі ў праваахоўных ведамствах. 

У дачыненні да былога гендырэктара была распачата справа на падставе чатырох артыкулаў КК: ч. 2 арт. 240; ч. 3 арт. 424; арт. 242 і ч. 2 арт. 243. 

Абвінавачваны знаходзіцца пад вартай, канфіскавана бухгалтарская і іншая дакументацыя. 53 тамы матэрыялаў крымінальнай справы перададзены ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць