Ад рэдакцыі99

Прапануем падпрацоўкі ў «Нашай Ніве»

Ёсць тэмы, якія «Наша Ніва» ды іншыя беларускамоўныя СМІ асвятляюць замала, бо так павялося з каланіяльных часоў. Важна, каб на іх па-беларуску пачалі пісаць больш. 

Запрашаем аўтараў, якія могуць рэгулярна пісаць у «Нашу Ніву» на наступныя тэмы:

здароўе,

аўтамабілі і тэхніка,

камп'ютарныя ды іншыя тэхналогіі,

трэнды і моды моладзі (кавярні, адзенне, звычкі, тусоўкі).

(Або іншыя, калі Вы дакажаце, што яны важныя і што можаце крута пра іх пісаць.)

Мы запрашаем аўтараў не ў штат, а для супрацоўніцтва на ганарарнай аснове. Ганарары высокія. Супраца з «Нашай Нівай» гарантуе прафесійны рост, новыя кантакты і далягляды.

Перавагу будзем аддаваць спецыялістам у дадзенай галіне. Але галоўнае не гэта, а ўменне бачыць цікавае, новае ў той ці іншай сферы, лавіць інфармацыйныя нагоды, і ясна, добра пісаць. Мы шукаем не журналістаў-рэпарцёраў, а проста аўтараў, якія адсочваюць дадзеныя тэмы, цікавяцца імі, шмат пра гэта ведаюць.

Прапановы дасылайце на [email protected]. Калі вы ніколі раней не пісалі ў «Нашу Ніву», Вам трэба разам з інфармацыяй пра сябе даслаць мінімум тры кароткія (не больш за 2000 знакаў з прабеламі) нататкі на выбраную Вамі тэматыку. Да іх, пры патрэбе, далучыць ілюстрацыі — зробленыя Вамі або з інтэрнэту. Лісты пазначайце «Падпрацоўка ў «Нашай Ніве».

Нагадваем, што з прычыны вялікага аб'ёму пошты мы не зможам адказаць усім, хто да нас звернецца.

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?12

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

НАТА рыхтуецца да вайны ў Арктыцы2

Сакрэт, як жыць добра і пасля 90 гадоў — чалавечыя сувязі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?12

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць