Здароўе44

Вірус Эбола ў нігерыйскіх студэнтаў, што прыбылі ў Беларусь, не пацвердзіўся

У Беларусі робіцца ўсё для таго, каб не дапусціць пранікнення віруса Эбола на тэрыторыю краіны.

Пра гэта паведаміў журналістам галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Ігар Гаеўскі. Паводле яго слоў, сёння ўсе службы гатовыя сустрэць магчымую праблему. У першую чаргу ўсе сілы сканцэнтраваны на мяжы і ў аэрапорце.

Штодня тая ці іншая служба праходзіць праверку або вучэнне. Напрыклад, сёння такія вучэнні праходзяць на мытні.

Па словах Гаеўскага, самая вялікая небяспека — гэта студэнты з Нігерыі, якія навучаюцца ў ВНУ Беларусі.

Пасля прыбыцця ў нашу краіну ўсё яны 21 дзень (інкубацыйны перыяд захворвання) назіраюцца спецыялістамі. Акрамя таго, у групе рызыкі — тыя, хто прыбыў з іншых краін Афрыкі.

За некалькі месяцаў толькі 5 чалавек у Нацыянальным аэрапорце і адзін у Віцебску — прыбылыя з Нігерыі студэнты — «канфіскоўваліся» каранціннай службай, бо ў іх была зафіксавана павышаная тэмпература цела. Пасля гэтага людзей адразу ізалявалі і шпіталізавалі. Аналізы на вірус Эбола былі адмоўнымі.

Ігар Гаеўскі звярнуў увагу, што дактары-інфекцыяністы ёсць па ўсёй Беларусі, а практычна ў любым раённым цэнтры ёсць інфекцыйная бальніца, аддзяленне альбо боксы для такіх хворых. На адлегласць 25—30 кіламетраў заражанага можа падвезці спецыяльна абсталяваная брыгада хуткай дапамогі. Тэхнічная аснашчанасць, паводле слоў спецыяліста, дастатковая, але прапрацоўваецца пытанне аб набыцці больш сучаснага абсталявання.

«Мы падрыхтавалі больш за 4 тысячы спецыялістаў усіх напрамкаў і сфер, якія могуць сутыкнуцца з праблемай (віруса Эбола», — паведаміў Гаеўскі.

Напрыклад, пры выкліку хуткай дапамогі хвораму спецыялісты ўдакладняць, з кім кантактаваў хворы, калі трэба, выедзе адпаведным чынам экіпіяваныя брыгада: у масках, акулярах, касцюме.

Па словах Гаеўскага, насельніцтва Беларусі занепакоенае распаўсюджваннем віруса ў свеце.

«Для людзей цяпер няма больш значнага страху, чым Эбола. У міністэрства прыходзяць лісты ад грамадзян, якія выказваюць сумневы ў гатоўнасці сістэмы», - распавёў ён.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Усе навіны →
Усе навіны

Праз затрымкі на мяжы некаторыя рэйсы з Варшавы да Мінска пераносяцца на суткі2

У цэнтры Мінска пабудуюць некалькі жылых кварталаў. Дзе для іх знайшлі месца6

«Дык цяпер у Крупкі ехаць, ці што?» У райцэнтры знайшлі такі атмасферны бар, якога няма і ў сталіцы7

У Саратаве драўляная статуя «Ката вучонага» забіла гадавалае дзіця1

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв32

Стала вядома, калі сёння адбудзецца сустрэча Трампа, Зяленскага і лідараў ЕС1

Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію17

Зяленскі прыбыў у Вашынгтон і зрабіў заяву3

«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць