Свет

Міністр абароны Польшчы абвінаваціў Associated Press у фальсіфікацыі загалоўка

Міністр абароны Польшчы Томаш Семоняк абверг паведамленне Associated Press, у якім ён нібыта заявіў пра планы перакідкі на ўсходнюю мяжу краіны тысяч польскіх вайскоўцаў. Паводле яго слоў, агенцтва проста прыдумала загаловак, выкарыстаўшы ў ім лічбы, якія ён ніколі не называў.

«Я не казаў нічога ні пра тысячы, ні пра сотні салдат», — напісаў Семоняк ў сваім мікраблогу ў Twitter.

Міністр абароны заявіў, што Польшча сапраўды збіраецца павялічыць кантынгент вайскоўцаў на ўсходзе краіны, але гэта плануецца зрабіць толькі да 2017 года, а не цяпер. Да таго ж, па яго словах, дакладную лічбу вайскоўцаў, якія будуць перадыслакаваныя, назваць пакуль нельга, паколькі дэталі плана перакідкі яшчэ не распрацаваны да канца.

«Я размаўляў з AP ў чацвер, гэтак жа як і з брытанскімі СМІ. Аднак інфармацыя аб «тысячах ваенных» з'явілася толькі ў AP», — адзначыў Семоняк ў каментары польскаму выданню Wprost.

Інтэрв'ю міністра абароны Польшчы Associated Press было апублікавана ў панядзелак 27 кастрычніка. У ім Семоняк заявіў аб планах ўрада узмацніць ўсходнюю мяжу краіны ў сувязі з крызісам на Украіне.

«Геапалітычная сітуацыя змянілася, мы перажываем найбуйнейшы крызіс бяспекі з часоў халоднай вайны, і мы павінны рабіць з гэтага высновы», — падкрэсліў ён. Семоняк таксама паведаміў, што да 2017 года кантынгент ваенных баз у ўсходняй мяжы будзе павялічаны да 90%, тады як зараз колькасць ваенных там дасягае 30%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць