Міністэрства фінансаў Вялікабрытаніі плануе ў лютым выдаткаваць 218 млн фунтаў стэрлінгаў (каля $350 млн) на выкуп каштоўных папераў, якімі былі рэфінансаваныя пазыкі, атрыманыя брытанцамі яшчэ ў часы Першай сусветнай, Крымскай і Напалеонаўскіх войнаў.

Аб гэтым паведаміў сайт Мінфіна Брытаніі.
Падчас Першай сусветнай брытанскі ўрад для фінансавання ваенных дзеянняў выпускаў значныя аб'ёмы пазыковых аблігацый і агітаваў насельніцтва купляць іх. «Кожны фунт, інвеставаны ў Нацыянальныя ваенныя аблігацыі, значыць, што будзе больш караблёў, больш ежы, раней прыйдзе перамога», «Не можаш ваяваць — інвестуй столькі, колькі можаш, у 5-адсоткавыя аблігацыі», — гучалі рэкламныя слоганы.

У 1927 годзе міністр фінансаў Уінстан Чэрчыль выпусціў новыя каштоўныя паперы, якімі былі замененыя шматгадовыя пазыкавыя абавязкі ўрада — як часоў Першай сусветнай, гэтак і Крымскай вайны, а таксама тыя, што былі ўзятыя падчас войнаў з Напалеонаўскай Францыяй і нават у 18 ст.

Гэтыя паперы не мелі афіцыйнай даты выкупу, і ўрад можа самастойна прызначаць, калі пачынаць іх пагашэнне. Увесь гэты час пакупнікі аблігацый — у асноўным прыватныя асобы — атрымлівалі адсоткі па сваіх паперах.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары