Улада55

Ісламісты робяць баевікоў з 9-гадовых дзяцей

Так званая «Ісламская дзяржава Ірака і Сірыі» арганізавала вялікую сетку школ і баз падрыхтоўкі дзяцей, у якіх тыя атрымліваюць ідэалагічныя і вайсковыя веды. Баевікі плануюць, што вайна супраць хрысціянскай цывілізацыі будзе доўгай, і спадзяюцца, што ў будучым гэтыя дзеці зоймуць іх месца.

Няма канкрэтных дадзеных пра колькасць дзяцей, якія патрапілі пад кантроль ісламістаў, але сведчанні і аповеды ўцекачоў, якія былі сабраныя ААН, праваабаронцамі і журналістамі, паказваюць, што лік ідзе на тысячы.

Бацькі часам кажуць, што не могуць пераканаць дзяцей не верыць прапагандзе ісламістаў.

Узброеныя дзеці ў шэрагах ісламістаў у іракскім Масуле.

Баевікі навучыліся маніпуляваць дзецьмі і падлеткамі, дэманструючы сваю непераможнасць і абяцаючы рай пасля смерці, яны праводзяць «буйную і небяспечна паспяховую вярбоўку», сказаў намеснік генеральнага сакратара ААН па правах чалавека Іван Сіманавіч. Ён асабіста праводзіў у Іраку размовы з уцекачамі з тэрыторый, якія былі захопленыя ісламістамі.

Дзяцей таксама выкарыстоўваюць у баях як жывыя шчыты альбо як донараў крыві для дарослых баевікоў, распавядае Шэлі Уітмэн, кіраўнічка арганізацыі Roméo Dallaire Child Soldiers Initiative.

На відэа, якое зрабіла кампанія Vice News гэтым летам, 9-гадовы хлопец распавядае, што накіроўваецца ў вайсковы лагер, каб вучыцца валодаць зброяй.

«Баевікі свядома не толькі забараняюць працу звычайных школ, але і прамываюць мазгі людзям на падкантрольных тэрыторыях. Яны парушаюць правы дзяцей у прамысловых маштабах, сістэматычна дэгуманізуюць моладзь. Гэта будзе праблемай на шмат пакаленняў», — адзначае генерал-лейтэнант арміі ЗША Герберт Макмастэр, які займаецца ацэнкай будучых праблем для амерыканскіх узброеных сіл.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 202410

Жыхары дома ў «Мінск-Свеце»: Тэмпература ў пакоях — ніжэй за 18 градусаў, спім пад дзвюма коўдрамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць