Эканоміка

Лукашэнка незадаволены тэмпамі развіцця Магілёўскай вобласці

Аляксандр Лукашэнка незадаволены тэмпамі развіцця Магілёўскай вобласці. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе, рашэнне аб правядзенні якой ён прыняў пасля прыезду ў Магілёўскую вобласць.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яго хвалюе сітуацыя ў Магілёўскай вобласці і хацеў бы пачуць ад кіраўніцтва рэгіёна, якія паказчыкі дэманструе вобласць з пачатку года. Ён адзначыў, што яму паступаюць трывожныя сігналы па сітуацыі ў Магілёўскай вобласці, і гэта інфармацыя пацвярджаецца з незалежных крыніц. «Таму мяне не можа не хваляваць тая сітуацыя, што складваецца ў Магілёўскай вобласці», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У якасці прыкладаў кіраўнік дзяржавы прывёў некаторыя паказчыкі работы рэгіёна. У прыватнасці, за 9 месяцаў бягучага года аб'ём вырабленага валавога рэгіянальнага прадукту Магілёўскай вобласці склаў Br39,3 трлн, або ў супастаўных цэнах 96,8 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года, выраблена прамысловай прадукцыі амаль на Br44 трлн (94,2 працэнта, па рэспубліцы — 101,2 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года). На 1 кастрычніка запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў вобласці ў фактычных цэнах склалі Br3 трлн, або 72 працэнты да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці. Паводле папярэдніх даных, у студзені-верасні арганізацыямі вобласці экспартавана тавараў на суму $1,757 млрд. Да ўзроўню аналагічнага перыяду 2013 года экспарт тавараў склаў 94 працэнты, без уліку нафты і нафтапрадуктаў. Прагноз на студзень-верасень 2014 года - амаль 110 працэнтаў. «Таксама правал», — канстатаваў Лукашэнка.

Імпарт тавараў за 9 месяцаў 2014 года па вобласці склаў $1,237 млрд і зменшыўся на 10 працэнтаў. Сальда знешняга гандлю таварамі склалася дадатнае ў памеры паўмільярда долараў. Кіраўнік дзяржавы прывёў несуцяшальныя даныя і па рабоце сельгасарганізацый, прамысловых прадпрыемстваў вобласці.

«Я скрозь пальцы не магу глядзець на такі стан спраў у вобласці, — падкрэсліў Лукашэнка. — Павінны быць канкрэтныя вынікі. Калі іх няма, тады трэба думаць, хто будзе даваць гэтыя вынікі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду2

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду

Усе навіны →
Усе навіны

Турыстка назвала Гродна «невялікім правінцыйным гарадком». Беларусы не пагадзіліся26

Пяць жыхароў Навагрудка асудзілі за стварэнне дваровага чата. Усіх у калонію4

На Аўтазаводскай лініі метро спыняўся рух цягнікоў3

На мяжы нуль машын, а выехаць можна толькі праз тыдзень. Што адбываецца з выездам з Латвіі ў Беларусь

Швецыя паставіць Украіне знішчальнікі Gripen5

«Не Лукашэнка вінаваты. І не сілавікі». Мацкевіч пра працу над памылкамі21

Транспартнікі Літвы асудзілі закрыццё мяжы з Беларуссю1

Экспарт бензіну з Беларусі ў Расію ў кастрычніку вырас у 30 разоў — прадаюць яго даражэй за расійскі3

У Харкаве расіяне трапілі ў прыватны дзіцячы садок3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду2

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць