Здарэнні11

У Брэсце знайшлі аўтамабіль, скрадзены 20 гадоў таму

З нечаканай сітуацыяй сутыкнуўся 65‑гадовы берасцеец. Звярнуўшыся ў ДАІ для ўнясення змяненняў у пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку, ён атрымаў адмову.

Прычынай стала несупадзенне ідэнтыфікацыйнага нумара на кузаве з нумарам на заводскай таблічцы. У пытанні разбіраліся эксперты, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Пры даследаванні ідэнтыфікацыйнага нумара Volkswagen Passat спецыяліст устанавіў, што ён зменены. Акрамя таго, ранейшая асноўная заводская таблічка на аўтамабілі была выдалена, а на яе месца ўсталявана іншая, вырабленая не па тэхналогіі нямецкага аўтазавода.

Эксперту ўдалося ўстанавіць першапачатковы ідэнтыфікацыйны нумар, што дазволіла адсачыць біяграфію аўтамабіля. Аказалася, што транспартны сродак з адноўленым VIN-нумарам лічыўся ва ўгоне ў Столінскім раёне з пачатку 2000‑х гадоў.

Як адзначаюць эксперты, выпадкі, калі ўгнаны аўтамабіль знаходзіцца на тэрыторыі той жа краіны, — выключэнне. Найчасцей карані крымінальнага аўтамабіля ідуць на тэрыторыю іншых дзяржаў.

Каментары1

  • паліў
    23.10.2025
    Яўна Грышка хімічыў

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

У Нідэрландах, верагодна, знайшлі парэшткі д’Артаньяна. Што вядома

Найлепшая рэклама амерыканскай авіяцыі. Як амерыканскі знішчальнік ухіліўся ад іранскай ракеты ВІДЭА2

Ізраільскім ударам забіты камандуючы вайскова-марскімі сіламі КВІР2

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць