Грамадства

Сёньня — суд над Артурам Фінькевічам

20 сьнежня а 10:30 у Магілёўскім гарадзкім судзе (вул. Дабралюбава, 2) пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да Артура Фінькевіча. Хлопцу прад’яўлена абвінавачаньне ў арт. 415 КК (ухіленьне ад адбыцьця пакараньня). Паводле гэтага артыкулу яму пагражае да трох гадоў зьняволеньня. Зараз падыходзіць да канца допыт сьведкаў.

20 сьнежня а 10:30 у магілёўскім гарадзкім судзе (вул. Дабралюбава, 2) пачнецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да Артура Фінькевіча. Хлопцу прад’яўлена абвінавачаньне ў арт. 415 КК (ухіленьне ад адбыцьця пакараньня). Паводле гэтага артыкулу яму пагражае да трох гадоў зьняволеньня.

Фінькевіча зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар 26 кастрычніка. Да гэтага хлопец адбываў двухгадовае абмежаваньне волі ў магілёўскай спэцкамэндатуры за палітычныя графіці, зробленыя напярэдадні апошніх прэзыдэнцкіх выбараў. Той тэрмін ужо скончыўся 9 сьнежня.

Напярэдадні быў накіраваны адкрыты ліст судзьдзі Крашкінай. «Мы патрабуем спыніць крымінальны перасьлед і вызваліць самага маладога вязьня сумленьня Артура Фінькевіча. Просім Вас разглядаць справу Артура Фінькевіча кіруючыся маральнасьцю і сумленнасьцю, ведаючы, што найбольш справядлівы Божы суд і суд гісторыі, якія з часам дадуць адпаведную адзнаку ўсім чалавечым дзеяньням» — адзначаецца ў лісьце.

Зварот падпісалі лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч, народны паэт Ніл Гілевіч, пісьменьнікі Генадзь Бураўкін і Ўладзімер Арлоў, мастак Аляксей Марачкін, навуковец-геоляг Радзім Гарэцкі, палітык Павал Севярынец. Усяго ліст мае 92 падпісанты.

Адвакатам у Артура будзе Ганна Рыбалка, судзьдзёй — Натальля Крашкіна. Чакаецца, што на суд прыедзе шмат хто з палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў.

Зьміцер Панкавец

Дабрацца ў Магілёў з раніцы можна аўтобусамі і маршрутнымі мікрааўтобусамі з аўтавакзалу "Менск-Усходні":

адпраўленьне ў 6:10 (прыбыцьцё ў 9:10), 7:10 (прыб. 10:20), 7:40 (прыб. 10:50), 8:00 (11.00) і г.д.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай8

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц4

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай8

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць