Меркаванні2424

Стась Карпаў: Я начальнік — ты дурак

Ну чо, першы раз у жыцці патэлефанаваў на гарачую лінію. І адразу цэламу начальніку дэпартамента па грамадзянству і міграцыі МУС. З нагоды сітуацыі з Танкачовай. Я, канечне, разумеў, што гэта справа бессэнсоўная ну і ў гэтым жа упэўніўся.

Вітаў мяне ў слухаўцы голас чалавека, які ілюструе сабой запушчаны выпадак заражэння аскарыдамі ці фінальную стадыю слупняка. Жанчына, каторая не расціскала зубы працадзіла з аўтаадказчыка: вы пзвнілі в міністрства внутрннх дл.

У выніку трубку падняў Аляксей Юр'евіч Бягун. Спачатку ён сітуацыю з Танкачовай каментаваць не хацеў, але пасля сказаў, што бла-бла-бла, усё па законе. Я спытаў, чаму такая светач, як Бакіеў у краіну запрашаецца, а такая пачвара як Танкачова — высылаецца.

На што быў адказ, што яна грамадзянка замежнай дзяржавы, і такіх пазбаўленняў віда на жыхарства кожны год сотні. Усё па законе, усё па законе. Што ў яе дзясяткі правапарушэнняў штогод, а для высылкі хапае пяці.

Я запытаў, ці ведае Аляксей Юр'евіч, што у нас ў краіне найвышэйшую сілу мае прэзідэнцкі дэкрэт.

Ён спытаў, пра што гэта кажа?

Я адказаў — пра якасць закона. І дадаў, што калі ў нашай краіне перад сабой нехта паставіць задачу па законе пазбавіць права на ўезд, права на выезд ці права на жыхарства Аляксея Юр'евіча, то ён можа быць упэўненым, што па законе ўсё атрымаецца.

Я шмат чаго пытаў.

Пасля проста ад імя грамадзяніна Беларусі Карпава Станіслава Аляксандравіча папрасіў не высылаць Танкачову з краіны — ну здзейсніў, так мовіць, сентыментальны кульбіт.

На што сталёвым голасам было адказана, што «юрыдычнае рашэнне прынята» і што яго можна абскарджваць у інстанцыях, а ў просьбах сэнсу няма.

Ну вось так. І ясна было загадзя, што так і будзе.

І я б на яго месцы, калі б быў упэўнены ў сваёй праваце, высылаючы, дапусцім, якога-небудзь умоўнага цесака казаў бы тое самае. Што пацвярджае маю сінтэнцыю аб тым, што нам няма аб чым размаўляць і наогул чаго рабіць на адной планеце. Мы розныя біялагічныя віды і калі аднаму жывецца добра, то другому — кепска. Калі адзін дыхае поўнымі грудзьмі, то ў другога кіслародны голад, і наадварот. І я ўпэўніўся, наколькі эфектыўны такі закон. Такі гнуткі і эфемерны, і як проста яму служыць. Дзякуй за урок. Можа быць, надыдзе дзень і я, і нават мы зможам гэтыя веды прымяніць у дачыненні да старшынь дэпартаментаў, суддзяў, парламентарыяў і нават прэзідэнтаў. А пакуль паўтараю пра сябе як мантру: ты начальнік — я дурак, я начальнік — ты дурак. Так што пажывём. Пажывём…

Каментары24

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме32

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Усе навіны →
Усе навіны

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь1

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай13

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў23

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме32

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць