Крыніца ў «Мінсктрансе»: Праезд у грамадскім транспарце падаражэе да 5 снежня

Фота Кірыла Хілько.
– Праезд будзе каштаваць 4500 рублёў, 5000 рублёў у кіроўцы, 6000 рублёў у аўтобусах экспрэс-маршрутаў. Да 5 снежня ўвядуць [новыя тарыфы],
– расказала крыніца ў «Мінсктрансе».
Афіцыйна «Мінсктранс» не пацвярджае інфармацыю пра падаражанне праезду.
– У нас пакуль такой інфармацыі няма, – паведаміла памочнік генеральнага дырэктара прадпрыемства Зоя Лабатая.
Цяпер адна паездка ў грамадскім транспарце Мінска абыходзіцца ў 4000 рублёў. Квіток у кіроўцы каштуе 4500 рублёў, у аўтобусах экспрэсных маршрутаў – 5500 рублёў.
Папярэдні раз тарыфы на праезд у сталіцы падвышаліся з 9 жніўня 2014 года.
-
Дзве трагедыі ў адной сям'і. Родная бабуля і суседзі пра зніклую ў М'янме Веру Краўцову і няшчасце, што здарылася чатыры гады таму
-
За 12 гадоў колькасць беларускіх студэнтаў у Польшчы вырасла ў чатыры разы, у Расіі скарацілася ўтрая
-
Кіроўца хуткай з Дзяржынска паскардзіўся на нізкі заробак. У «Мінаблсантрансе» параілі больш працаваць ноччу
Каментары