Улада

Кіраўнік «Белнафтахіму» краў мільёнамі?

Слуханьне ў Вярхоўным судзе крымінальнай справы ў дачыненьні да Аляксандра Бароўскага пачнецца ў сярэдзіне студзеня. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі 22 сьнежня ў Менску паведаміў генэральны пракурор Пётра Міклашэвіч.

Слуханне ў Вярхоўным судзе крымінальнай справы ў дачыненні да былога старшыні канцэрна "Белнафтахім" Аляксандра Бароўскага пачнецца ў сярэдзіне студзеня. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 22 снежня ў Мінску паведаміў генеральны пракурор Пётр Міклашэвіч. Паводле яго слоў, судовы працэс над высокапастаўленым чыноўнікам будзе адкрытым.

Нагадаем, на прэс-канферэнцыі 31 кастрычніка П.Міклашэвіч паведаміў, што Генпракуратура завяршыла расследаванне аднаго эпізоду па справе былога кіраўніка дзяржаўнага канцэрна. Гэты эпізод звязаны са злоўжываннямі службовымі паўнамоцтвамі. Устаноўлена прычыненне ўрону ў 1 млн. 600 тыс. долараў ЗША. "Па астатніх эпізодах расследаванне працягваецца", — сказаў генпракурор і зазначыў, што падчас далейшай работы следства будзе ўстанаўлівацца магчымае дачыненне да гэтай справы іншых асоб.

Яшчэ раней, 25 чэрвеня, на сустрэчы з журналістамі генпракурор паведаміў, што А.Бароўскаму інкрымінуюцца тры склады злачынства. У дачыненні да яго распачата справа на падставе ч. 4 арт. 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры). 6 чэрвеня А.Бароўскаму было выстаўлена абвінавачанне ва ўчыненні гэтага злачынства. 8 чэрвеня Генеральная пракуратура распачала справу на падставе ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула буйны ўрон). Акрамя таго, у дачыненні да А.Бароўскага расследуецца справа на падставе ч. 2 арт. 375 КК — па факце наўмыснага раскрыцця звестак, якія ўяўляюць службовую тайну. Расследаванне вядзе КДБ.

Схема злачыннай дзейнасці, зазначыў П.Міклашэвіч, тычылася аперацый пры закупцы і рэалізацыі нафтапрадуктаў.

А.Бароўскі быў затрыманы 29 мая.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы2

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль ударыў па Тэгеране. Атакавана таксама штаб-кватэра Мінабароны Ірана3

Папулярная гродзенская блогерка прарэкламавала краму з таварамі, вырабленымі ў калоніях. Аўдыторыя не ацаніла10

У Беларусі на вуліцах з’явіліся чырвоныя канапы. Вось што гэта значыць5

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму8

Іранцы ўцякаюць з буйных гарадоў, на дарогах заторы — Нетаньяху абяцае новыя ўдары4

ДАІ назвала, колькі выпускнікоў аўташкол здаюць з першай спробы і як змяніўся парадак прыёму экзаменаў1

Кіроўца рэйсавага аўтобуса Мінск-Вільня спрабаваў правесці 50 блокаў цыгарэт. Яго затрымалі проста на мяжы1

ГУР правёў новую дыверсію: абясточыў аб’екты расійскага ВПК у Калінінградзе2

Як прайшоў вогненны фестываль «Свята Сонца» ў Дудутках ШМАТ ФОТА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы2

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць