Эканоміка

Кантракты на пастаўку расійскага газу ў Беларусь і яго транзіт знаходзяцца «ў высокай ступені гатоўнасці»

Супрацоўніцтва ў газавай сферы абмеркавалі сёння ў Маскве першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка і кіраўнік расійскага канцэрна «Газпром» Андрэй Мілер.

Асаблівая ўвага на перамовах надавалася пытанню паставак расійскага газу ў Беларусь і яго транзіту цераз беларускую тэрыторыю ў 2015—2017 гадах. Было зазначана, што новыя кантракты знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці, паведамляе РИА Новости

Апрача таго, «Газпром» нарасціў аператыўны рэзерв газу ў беларускіх падземных сховішчах на 8,9% — больш як да 1 млрд. кубаметраў з 920 млн. годам раней. Павялічаная і максімальная сутачная прадукцыйнасць — з 18 млн. да 31 млн. кубаметраў.

Аб'ём інвестыцый «Газпрома» ў мадэрнізацыю і рэканструкцыю газатранспартнай сістэмы Беларусі паводле вынікаў 2014 года павінен вырасці да 4 млрд. рублёў супраць 3 млрд. у 2013-м. 

Кантракты на пастаўку і транзіт газу на 2012—2014 гады былі падпісаныя «Газпромам» і «Белтрансгазам» у лістападзе 2011 года. Тады ж расійскі манапаліст і Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі падпісалі дагавор куплі-продажу 50% акцый «Белтрансгазу». Такім чынам, з улікам ужо набытых раней 50% акцый беларускай кампаніі, «Газпром» стаў поўнаўладным уладальнікам «Белтрансгазу», які быў перайменаваны ў «Газпром трансгаз Беларусь». 

18 лістапада Уладзімір Сямашка заявіў журналістам у Мінску, што Беларусь разлічвае на зніжэнне цаны расійскага газу ў 2015 годзе. Ён паведаміў, што кантракт на пастаўку расійскага газу на 2015—2017 гады беларускі бок разлічвае падпісаць з «Газпромам» да 30 лістапада. «Дзейны кантракт, як вядома, заканчваецца ў канцы гэтага года. Зараз трэба дамовіцца аб умовах паставак газу на 2015—2017 гады, практычна ўсе нюансы мы ўзгаднілі», — сказаў першы віцэ-прэм'ер. 

Абмежаванняў ў аб'ёме закупкі газу ў дакуменце не прадугледжана, дадаў Сямашка: «Колькі нам трэба будзе газу — столькі мы зможам атрымаць». 

«Што да цаны на газ, то мы мяркуем, што яна будзе ў наступным годзе крыху ніжэйшая за сёлетнюю», — заявіў віцэ-прэм'ер, удакладніўшы, што зараз за тысячу кубаметраў газу Беларусь плаціць 168 долараў. 

Паводле яго слоў, чаканае зніжэнне цаны на газ будзе звязанае са зменай расійскага рубля да долара. «Формула цаны на газ для Беларусі прывязаная да цаны на газ для Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. Цана гэтая пералічваецца з рублёў у долары. З-за таго, што курсы валют змяніліся, мы думаем, што цана на газ для Беларусі знізіцца», — сказаў Сямашка.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць